Title: ДЗЯЎЧЫНА-ДЗІКУНКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ДЗЯЎЧЫНА-ДЗІКУНКА

Жыў некалі кароль; была ў яго жонка, залатавалосая, такая прыгажуня, што падобнай не знайсці ва ўсім свеце. Аднойчы яна цяжка захварэла, і калі адчула, што хутка памрэ, паклікала караля і сказала:
— Калі ты пасля маёй смерці захочаш ажаніцца зноў, то бяры сабе жонку толькі такую, якая будзе роўнай мне па прыгажосці і каб былі ў яе такія ж залатыя валасы, як у мяне; гэта ты мне абяцай.
І вось пасля таго, як кароль паабяцаў ёй такое, яна заплюшчыла вочы і памерла.
Доўга кароль не мог змірыцца са смерцю і не думаў аб тым, каб ажаніцца ў другі раз. Ды вось нарэшце кажуць яму дарадчыкі:
— Па-іншаму быць не можа, — павінен кароль ажаніцца ў другі раз, каб у нас была каралева...
Разаслалі тады ва ўсе канцы пасланцоў на пошукі нявесткі, якая б была прыгажосцю сваёй падобная на нябожчыцу каралеву. Але ва ўсім свеце нельга было знайсці падобнай, а калі б такую і знайшлі, то не магло быць хоць адной прыгажуні, у якой былі б такія залатыя валасы.
Ды была ў караля дачка; была яна такая ж прыгожая, як яе нябожчыца маці, і былі ў яе такія ж залатыя валасы. І калі яна падрасла, паглядзеў на яе аднойчы кароль і ўбачыў, што яна, ну, вылітая нябожчыца жонка, і нечакана загарэўся да яе моцным пачуццём. І сказаў ён сваім дарадчыкам:
— Я хачу ажаніцца на сваёй дачцэ, яна зусім падобная на маю нябожчыцу жонку, а ў свеце больш няма на яе падобных.
Пачулі гэта дарадчыкі, спалохаліся і кажуць:
— Богам забаронена жаніцца бацьку на сваёй дачцэ, ад такога грэху нічога людскага не будзе, а заадно спасцігне бяда і ўсё каралеўства.
А больш за ўсіх напалохалася дачка, даведаўшыся аб такім рашэнні бацькі, але яна спадзявалася адгаварыць яго ад гэтай задумы, і яна сказала яму:
— Перш чым выканаць вашы ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESIIL CAVALIER IDEALEPOLLICINO
  • Libri.it
  • Treccani