МАЛЕНЬКІЯ ЧАЛАВЕЧКІ
Жыў на свеце шавец. Грошай у яго зусім не было. І гэтак ён нарэшце збяднеў, што застаўся ў яго толькі адзін кавалак скуры на пару ботаў. Выкраіў пад вечар ён з гэтай скуры загатоўкі для ботаў і падумаў: «Лягу я спаць, а заўтра падымуся раней і пашыю боты».
Так ён і зрабіў: лёг і заснуў. А раніцай прачнуўся, памыўся і хацеў садзіцца за працу — боты шыць. Але глядзіць — работа яго ўжо гатова — пашыты боты.
Вельмі здзівіўся шавец. Ён не ведаў нават, як такі выпадак можна растлумачыць.
Узяў ён боты і пачаў іх уважліва разглядваць.
Як добра былі яны пашыты! Ні аднаго шыўка няправільнага. Адразу было відаць, што адмысловы майстар тыя боты шыў. А хутка знайшоўся і пакупнік на боты. І так яны яму спадабаліся, што заплаціў ён за іх вялікія грошы. Змог цяпер шавец купіць сабе скуры на дзве пары ботаў. Скроіў ён вечарам дзве пары і думае: «Лягу я зараз спаць, а раніцай на зары ўстану і пачну шыць».
Падняўся ён раніцай, памыўся, глядзіць — гатовы абедзве пары ботаў.
Пакупнікі зноў хутка знайшліся. Вельмі ім спадабаліся боты. Заплацілі яны шаўцу вялікія грошы, і змог той купіць сабе скуры на цэлыя чатыры пары ботаў.
На наступную раніцу і гэтыя чатыры пары былі гатовы.
І так пайшло з гэтага часу кожны дзень. Што скроіць вечарам шавец, тое да раніцы пашыта ўжо.
Скончылася ў шаўца беднае ды галоднае жыццё.
Аднойчы вечарам скроіў ён, як заўсёды, боты, але перад сном раптам гаворыць сваёй жонцы:
— Слухай, жонка, а што, калі сёння ноччу не класціся спаць, а паглядзець, хто гэта нам боты шые?
Жонка абрадавалася і сказала:
— Зразумела, не будзем класціся, давай паглядзім.
Запаліла жонка свечку на стале, потым схаваліся яны ў кутку пад адзеннем і пачалі чакаць.
І вось роўна ў поўнач прыйшлі ў пакой маленькія чалавечкі. ...
|
|
|
|
|
|