Title: СТРАШНАЕ СПАТКАНЬНЕ

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас
СТРАШНАЕ СПАТКАНЬНЕ

І

— Вось што, Тараска: годзе ўжо табе каля рэчкі бегаць, лепш занёс-бы ты дзядзьку полудзень на Высокі Бераг. Не палянуйся, сынок, — сказала мне матка.
Я быў хлопец паслушны і любіў, калі мяне за гэта хвалілі. Мяне таксама цікавіў і рум на Высокім Беразе. Усю зіму возяць туды калоды і навязуць іх, бывала, столькі, што загрузяць увесь бераг. А калоды ўсе такія тоўстыя, такія гладкія, роўныя — паглядзець і то было люба.
А колькі там народу, колькі гоману, крыку і сьмеху! Проста, як на кірмашы.
Разумеецца, я зь вялікаю ахвотаю згадзіўся занесьці дзядзьку полудзень.

ІІ

Яшчэ зранку, на досьвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. У маім уяўленьні яшчэ і цяпер жыва ўстае гэты Высокі Бераг над Нёмнам, дзе так страшна бушуе веснавая вада! Яна ня тоўпіцца ў берагох, імкнецца напрасткі, на ачосы, выліваецца зь берагоў і шырокаю стужкаю, хвалюючыся, бяжыць па нізкіх лагчынах, як-бы хоча хутчэй дабегчы ў нейкі далёкі-далёкі край, каб першаю прынесьці туды якуюсь вельмі важную вестку адгэтуль. А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвеньяя кацілі ў Нёман калоды. Высока над вадою ляжаць гэтыя ярусы. Ад ярусаў да самай вады падложаны тонкія, доўгія бярвеньні, каб калоды каціліся латвей і шпарчэй. На ярўсах стаяць маладыя хлопцы і сталыя мужчыны з бомамі ў руках.
— Р-р-разам! Р-р-разам!
На момант усё заціхае. Зь нястрыманаю сілаю і з громам бервяно падае ў ваду.
— Гу-у-у! — бухаецца яно ў Нёман, на момант зьнікае ў вадзе, і толькі цэлая сьцяна срэбных пырскаў уздымаецца ў гэтым месцы.

ІІІ

Я жыва сабраўся, дастаў зь пячуры сваю дубінку, бо ў лесе мог налучыцца воўк, а, седзячы ў хаце, я ўжо колькі разоў лупцаваў у сваіх думках гэтаю дубінаю воўка, узяў дзядзькаў полудзень і выйшаў з ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMACIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAIL BRUTTO ANATROCOSOLINETTE – COMPAGNO DI GIARDINO
  • Libri.it
  • Treccani