Title: Дзед і мядзведзь

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Дзед і мядзведзь

І

Кажа дзеду баба:
- Дзеду, з хлебам слаба Едзь у млын ты, дзедка!
Млын не страшан дзеду:
- Трэба, дык паеду,
Бабка, мая кветка!
Дык гатуй сняданне Менш завозу зрання,
Справа, бач, такая.
Паліць баба ў печы,
А дзед грэе плечы,
Снедання чакае.

II

Скавародка
Ходзіць лётка,
Спрытна ў бабіных руках.
Тыя ж дровы
Роняць словы Трах-та-тах!
Трах-та-тах!
Скваркі ў печы
Штось дарэчы
Шэпчуць той скаварадзе,
А старэчы
Каля печы
Ім і сам у тон гудзе.

III

Дзед паснедаў ёмка,
Нават ікнуў громка.
Вось прыбраў наш дзед калёсы,
Колы дзёгцем квацануў,
Нацягнуў тужэй атосы,
Шчыльней загваздкі заткнуў.
І мяшкі паклаў дзядуня Дуж дзядок быў і здароў, Па кабылу звольна суне, Дзед гарачкі не пароў.
А была ж у дзеда
Кабыліца гнеда,
Белагрывая,
Памаўзлівая.

IV

Выйшаў дзед, кабылу кліча:
«Кось-кось-кось!»
Ды «кось-кось-кось!»
Выган, гай прайшоў наскрозь,
Бо кабылін ведаў звычай.
Эх, кабылка, воўча мяса,
Ну і шкодніца ж яна!
Так і шкворыцца адна,
Лезе ў шкоду самапасам.
А бадай жа яе качкі!
Трэба ў млын, яе ж няма!
Час той зводзіцца дарма
З-за кабылкі, з-за лайдачкі.
Дзед ідзе, а цемнавата;
Зірк - у грэчцы ходзіць штось.
«Знаю нораў твой, нябось,
І натуру твайго брата!
Патравіла грэчку троха...
Пачакай жа, памаўзоха!»
Скраўся дзед і - хоп за грыву,
Ды вярхом і ў бок штурхець!
Як раўне ж пад ім мядзведзь!
Як памчыцца ў лес праз ніву!
Як задасць ён ла-та-та!
Прэ мядзведзь наўскапыта.
А дзед бедны - дух у пятах.
Учарэпіўся за хіб,
Звера пынячы, ахрып.
«Тпрру, спыніся! стой, мядзведзь!»
А мядзведзь цялеп-кульгець!
Толькі мордаю трасе,
Дзеда ў лес імчыць-нясе!

V

І набраўся ж страху
Дзед з сваім мядзведзем!
Гэтак даў ён маху Смех сказаць суседзям!
Як ён не разгледзеў
Ды сеў на ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITATILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀIL BRUTTO ANATROCOSOLINETTE – COMPAGNO DI GIARDINO
  • Libri.it
  • Treccani