Якуб Колас
Андрэй-выбаршчык
I
- Ну, Андрэй! глядзі ж трымайся, - ведай, за каго падаць голас!
Так гаварылі мужыкі свайму ўпаўнаважанаму, выпраўляючы яго ў горад на выбары дэпутатаў.
- Не ганіся за панскай гарбатай, бо пан часамі і лісіцай можа прыкінуцца - і руку табе падасць, і нават нацалуецца з табою.
- А што мне іх гарбата! Я і сваю скарынку хлеба з'ем, - гаварыў Андрэй. - Не такі я дурань, каб прадацца за гарбату.
- Праўда, праўда, Андрэй! Табе і дэпутатам не брыдка быць за такія словы.
- Так, брат, у іх на языку мядок, а на сэрцы лядок.
- Эх, дзеці вы, дзеці! - махнуў рукою стары Хлёрка. - Нічога, як бачу, не будзе з гэтых выбараў.
- Як-то не будзе? Каб усе махалі так рукамі, то і ніякай не было б Думы.
- Ты хочаш, каб табе сама зямля з печы ў руні прыйшла?
- Свабоды бог з неба не скіне!
- Вядома!
Стары Хлёрка засаромеўся і хутчэй схаваўся за мужыцкія спіны.
- Смела, Андрэй, рэж там, у горадзе, праўду!
Андрэй хацеў сказаць мужыкам цэлую прамову, але так многа наплыло ўсякіх думак, што ён не ведаў, з чаго пачаць, і толькі сказаў:
- Ну, братцы, бывайце здаровы.
- З богам, з богам, Андрэй!
І Андрэй закінуў на плечы палку, на якой была торба з хлебам і салам, і пехатой пайшоў на вакзал.
II
Мужыкі нецярпліва чакалі Андрэя з выбараў. На трэці дзень, калі Андрэй павінен быў прыехаць дадому, цэлая грамада мужыкоў у доўгіх кажухах, з люлькамі высыпала на вуліцу каля манаполькі і шумела, як лес у вецер.
А як рабіць тут не было чаго, то сягды-тагды можна было чуць, як стукала саракоўка аб тоўстую мазолістую руку і як галгатала гарэлка, пераліваючыся проста з бутулькі ў мужыцкае горла.
Тут былі і такія, што паспелі налізацца і спявалі песні. А Антось Байбак нават пайшоў у скокі і баранаваў пясок на вуліцы старымі ботамі, на ...
|
|
|
|
|
|