Title: Камень

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Камень

Такіх прыгожых месцаў, якім быў гэты куток, рэдка дзе можна знайсці. Прынамсі, так думаў даўганосы бусел, каторы меў тут, на старадрэвіне, пышны палац. А бусел усё ж такі трэцца па свеце, і на яго словы можна мець увагу.
Шумлівая рэчка, цёмны лес, поле, луг і гурт старасвецкіх дубоў, дзе асталяваўся бусел з сям'ёй, выглядалі весела, а падчас і шчасліва, і гэтым самым як бы пацвярджалі, што тут і сапраўды не кепска. Але бывалі і такія выпадкі, што ўсе тутэйшыя жыхары крыху сумавалі, крыху гаравалі, — без гэтага не абходзіцца ў жыцці. І хто ведае: быць можа, чым часцей даведваюцца да нас нягоды, тым глыбей пачуванне цаны жыцця, тым ясней яго светлыя моманты.
Але самым шчаслівым жыхаром быў тут, ведама, камень, — так злажылі і згадзіліся яго суседзі: рэчка, лес і другія. І праўда, як ні моцныя дубы, а ўсё ж іх матлашылі і сушылі вятры, іх паліла сонца, на іх меціліся цяжэрныя хмары залатымі стрэламі пякучых маланак, а ў час навальніцы па іх каранёх тапталіся людзі.
Таксама рэчка знывала ад сушы ў сваіх берагах пад косамі гарачага сонца і агаляла сваё няшчаснае дно. Яе чыстае лона не раз заносілася смеццем, гразёю і розным брудам няпрошаных гасцей ручаёў, што вынікалі з ласкі навальніцы. Пра лес і казаць няма чаго. Ой, колькі разоў даводзіцца яму, старому, перадрыжаць усімі жылкамі за долю сваіх сынкоў, як увойдзе сюды з бліскучай сякерай на плячах бязлітасны чалавек! Бывалі цяжкія часы і для бусла. Не патрапіш у пару вярнуцца з выраю, намерзнешся досыць, стоячы на гняздзе, і духі табе падцягне, бо дзе знойдзеш спажытак у такую сцюжу? А каменю што? Кажуць жа — моцны, як камень, і маўклівы, як камень. Дык што яму астаецца тут? Ляжаць сабе, як пан, у мяккім доле. Ні дождж, ні жар для яго не страшны. Блісне сонца, дзьмухне ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL RE CHE VALEVA 4,50€ CHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?EDMONDO E LA SUA CUCCIATILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIO
  • Libri.it
  • Treccani