Title: Як птушкі дуб ратавалі

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Як птушкі дуб ратавалі

Напэўна не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: ці то над Нёманам, ці то над Свіслаччу. Ды гэта не мяняе сутнасці справы. Важна тое, што няўзнакі год за годам на дуб навальвалася старасць. Верхавіна яго лысець пачала, і ўжо некалькі голых, як пальцы рук, галін, нібы свечкі, высока свяціліся ў небе. Вакольнае насельніцтва — лазовыя кусты, круглаверхія вербы, старадрэвіны хвоі з краю луга і маладое пакаленне дубоў з іх жыхарамі не маглі не заўважыць, што шматгадовы дуб над рэчкаю пачынае паддавацца старасці. Гэта акалічнасць выклікала ў саміх наглядальнікаў невясёлыя думкі аб сваім уласным лёсе. А важней за ўсё — шкада было старога дуба, усе да яго папрывыкалі, любілі грозны шум яго ў часе летніх навальніц. Наогул прыемна было глядзець, як дуб ваяваў з бурамі і непагодамі, не кланяўся ім, а стаяў моцна. Галіны і лісце на галінах былі зялёныя, сакаўныя, поўныя жыцця. Здавалася, і зносу не будзе асілку дубу. І раптам такая прыкрая праява: захварэў дуб і павольна засыхае! Сарока, зразумеўшы думкі лазовых кустоў, першая зачычыкала, зашыкала, забалбатала на ўсе галасы:
— Чуеце, чуеце! Дуб старэе! Дуб старэе! Недалёка час, калі ён, небарака, рухне на дол!
На крык сарокі адгукнуліся галкі, вароны, сіваваронкі, гарласты драч, бакас-музыкант, чапля і шмат іншых птушак. Да іх далучыўся паважны крумкач. За даўгавечнасць, за веданне жыцця, за мудрасць адны называлі яго прафесарам, другія — акадэмікам. Усё птаства, як па сігналу, сабралася каля дуба, пад дубам і на самім дубе.
— Ой, што ж прыключылася з дубам, суседачкі мае! — трашчала сарока.
— Такі дзябёлы, такі моцны, і — на табе! Засыхае, бедненькі, — журыліся сіваваронкі.
Некаторы час каля дуба стаяў такі гармідар, што цяжка было разабраць, хто што гаворыць. Дзюбаты крумкач, седзячы на засохлым дубовым суку, раптам падаў нягромкі голас, але яго ўсе пачулі. Голас гэты быў ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA PESTE SCARLATTAIL RIPOSINOTILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani