Title: Страказа

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Страказа

Калі абмінуць малапатрэбныя або зусім непатрэбныя словы (а іх, на жаль, вельмі многа), дык можна проста сказаць: такое прыгожае возера, з такімі прывабнымі берагамі — то высокімі, то адхоннымі з купчастымі дубамі і соснамі па краях возера, рэдка сустрэнеш.
Надзвычай ясная, спакойная раніца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалі, і, каб пачуць іх шум, трэба было дужа ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваляў, што, як срэбра, пераліваліся на сонцы. І толькі палоску танюсенькай белай пены, нібы карункі на падоле маладзіцы, пакідала возера ўздоўж свайго берага. Тым, хто сядзеў у гэты час над возерам і любаваўся жывым срэбрам яго дробненькіх скалак-хваляў і ўслухоўваўся ў іх музыку, давялося пабачыць надзвычай цікавы малюнак: з пясчанага і неглыбокага дна возера выпаўзалі на бераг дзіўныя, зеленаватага колеру нейкія істоты, падобныя да вадзяных жукоў. Выпаўзшы з возера, жукі некаторы час нерухома сядзелі на цёплым пясочку. І тут, на вачах, з імі адбывалася дзіўная змена: шкарлупіна раскідалася, спаўзала, і з жука выклёўвалася маладзенькая, далікатная стракозка з празрыстымі, бы слюда, крыльцамі.
Момант пасядзеўшы, яна разгортвала крыльцы і жвава падымалася ў паветра. Так нараджалася новае стварэнне. Праз пару хвілін цэлы рой рэзвых, рухавых стракозак закружыўся над возерам і яго берагамі і далёка над полем. Як радасна і весела пачыналася маладое жыццё! Здавалася, канца не будзе яго радасці. Стракозкі мітусіліся ў паветры, ганяліся адна за другою, лавілі камарыкаў, сутыкаліся ў паветры. Нават не заўважылі, як сонца пачало схіляцца на захад і ўсё ніжай і ніжай спускацца над зямлёю, а потым і зусім схавалася за лесам. У паветры значна пахаладзела, пацягнула вільгаццю. Кропелькі яе сталі выступаць на празрыстых крыльцах стракозак, адчаго і лятаць ім стала значна цяжэй. Страх агарнуў маладых стракозак, бо яны не ведалі жыцця — гэта быў першы дзень яго, першы дзень іх веку. Адна стракозка, абцяжараная кропелькамі расы, ледзь-ледзь даляцела ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL BRUTTO ANATROCOSODINO PARK vol. 2LA REGINA DELLE NIAGARA FALLSLINETTE – COMPAGNO DI GIARDINO
  • Libri.it
  • Treccani