Title: Хвароба

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Хвароба

Жыў-быў... Жылі-былі. Так звычайна пачынаюцца казкі. Пачатак хоць і стары, але добры, і не варта ламаць галавы, каб выдумаць новы. Гэтак пачну і я — няхай дзяды не гневаюцца на мяне. Ну дык вось.
Жылі-былі на свеце два браты. Праўда, — нашто лгаць? — жывуць яны і цяпер, хоць і не бачацца адзін з другім і жыццё іх рознае. Калі браты былі не падзелены, хадзілі яны разам на работу, у заработкі, або проста наймаліся да людзей, бо самі яны былі бедныя, а сядзець дарма дома не любілі. Раз браты, пабраўшы косы, пайшлі на ўвесь дзень касіць. Касілі яны, касілі і патаміліся.
— Ну, што? — сказаў Усход. — Давай, брат, адпачнем.
— Давай адпачнем, — згадзіўся Захад.
Адзін брат называўся Ўсход, а другі — Захад. Імёны ў іх дзіўныя, так даўней людзі не называліся. Цяпер жа называцца можна як хочаш, а калі хто не верыць, няхай сам паглядзіць у насценны каляндар, выдадзены Беларускім Дзяржаўным Выдавецтвам на тысяча дзевяцьсот дваццаць сёмы год.
Узялі браты косы на плечы і пайшлі ў цянёк, бо дзень быў гарачы. Развязалі торбу, з'елі па куску сала з хлебам і прылеглі, каб «сала завязалася», прытрымліваючыся старой пагудкі: «Хто па ядзе не аддыша, таго Бог за свінню запіша». За гэтым жа кустам села Хвароба, мізэрная, згаладалая, бакі ўпалыя, рэбры тырчаць ды вочы блішчаць. Узрадавалася Хвароба, пабачыўшы, што браты моцна спяць, і давай яна выкрадацца, да братоў падбірацца. Гараць прагавіта яе вочы — паласавацца чалавечынкаю хоча. Ступае з былінкі на галінку, з галінкі на лісток і на бедных братоў — скок! Залезла ў іх цела, іх кроўю аб'ядаецца, а браты спяць, не чуюць нічога. Паспалі з гадзінку, прачынаюцца.
— Ох, штось, брат, ломіць мяне! — кажа Ўсход.
— І мне няможацца: нібы нешта па скуры пашорхвае, — азваўся Захад.
Павохкалі і ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI UCCELLI vol. 2ESSERE MADREIL CAVALIER IDEALEIL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCI
  • Libri.it
  • Treccani