Title: ЯК ПТУШКІ ДУБ РАТАВАЛІ

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас
ЯК ПТУШКІ ДУБ РАТАВАЛІ

Напэўна не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: ці то над Нёманам, ці то над Сьвіслаччу. Ды гэта не мяняе сутнасьці справы. Важна тое, што няўзнакі год за годам на дуб навальвалася старасьць. Верхавіна яго лысець пачала, і ўжо некалькі голых, як пальцы рук, галін, нібы сьвечкі, высока сьвяціліся ў небе. Вакольнае насельніцтва — лазовыя кусты, круглаверхія вербы, старадрэвіны, хвоі з краю лугу і маладое пакаленьне дубоў зь іх жыхарамі — не маглі не заўважыць, што шматгадовы дуб над рэчкаю пачынае паддавацца старасьці. Гэта акалічнасьць выклікала ў самых наглядальнікаў невясёлыя думкі аб сваім уласным лёсе. А важней за ўсё — шкада было старога дубу, усе да яго папрывыкалі, любілі грозны шум яго ў часе летніх навальніц. Наагул прыемна было глядзець, як дуб ваяваў з бурамі і непагодамі, не кланяўся ім, а стаяў моцна. Галіны і лісьце на галінах былі зялёныя, сакаўныя, поўныя жыцьця. Здавалася, і зносу ня будзе асілку-дубу. І раптам такая, прыкрая праява: захварэў дуб і павольна засыхае!
Сарока, зразумеўшы думкі лазовых кустоў, першая зачычыкала, зашыкала, забалбатала на ўсе галасы:
— Чуеце, чуеце! Дуб старэе! Дуб старэе! Недалёка час, калі ён, небарака, рухне на дол!
На крык сарокі адгукнуліся галкі, вароны, сіваваронкі, гарласты драч, бакас-музыкант, чапля і шмат іншых птушак. Да іх далучыўся паважны крумкач. За даўгавечнасьць, за веданьне жыцьця, за мудрасьць адны называлі яго прафэсарам, другія — акадэмікам. Усё птацтва, як па сыгналу, сабралася каля дубу, пад дубам і на самым дубе.
— Ой, што-ж сталася з дубам, суседачкі мае! — трашчэла сарока.
— Такі дзябёлы, такі моцны, і — на табе! Засыхае, бедненькі, — журыліся сіваваронкі.
Некаторы час каля дубу стаяў такі гармідар, што, цяжка было разабраць, хто што гаворыць. Дзюбаты крумкач, седзячы на засохлым дубовым суку, раптам падаў нягромкі голас, але яго ўсе пачулі. Голас гэты ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOLA PESTE SCARLATTACIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITATILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMA
  • Libri.it
  • Treccani