Title: Чыя праўда?

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Чыя праўда?

Дубы шумелі аголенымі лапамі. Гэтым шумам-гулам спатыкалі яны кожную вясну. Была ў гэтым шуме радасць адноўленага жыцця, але чулася ў ім калі-нікалі і нейкая глухая, затоеная трывога. Толькі ж гэтая трывога не пакідала глыбокага следу на твары магутных дубоў. Кожны новы дзень вясны, кожны погляд сонца дадавалі столькі дабраты, столькі хараства, што не хацелася і ў думках трымаць гэту няясную трывогу. Патыханне цёплага веснавога ветрыку ў маладзенькіх дубовых лісточках, яго вясёлая гутарка з імі рабіла дубы нават шчаслівымі.
Адзін дуб стаяў наводшыбе, на беразе рэчкі. Высока паднятая лысая галава яго, бязмерна тоўсты жаралісты камель казалі за тое, што ён быў найбольш разважлівым спаміж усіх тутэйшых дубоў. І калі дубы пераставалі думаць аб нягодах свае долі, ён заставаўся сур'ёзным і не паддаваўся парыванню маладой радасці.
— Слухайце, што я скажу вам, сябры дубы! — пачаў аднойчы мудры дуб. — Вось вы прыціхлі, заспакоіліся, і шчаслівыя мары зрабілі вас як бы малымі дзецьмі... Што ж, я хацеў бы, каб ваша радасць не мела канца і ваша доля была яшчэ шчаслівейшая; толькі ж мушу сказаць вам, што не месца радасці там, дзе ўзняліся касцяныя рукі неадхільнай смерці.
Апошнія словы старога прагучалі жудою. І як не адпавядалі яны таму, што было навокал! А навокал было так згодна, хораша і радасна, усё роўна, як зямля святкавала вялікае свята. Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазіраў важна і лагодна, бы гаспадар на багацце сваіх ніў. Вада ўжо збегла з лугоў, на іх зарастаў зялёны кажушок маладой травіцы, пахла ўраджайнаю вільгаццю. На гэты бок рэчкі ішлі прыгожыя схілы жоўтых узгоркаў, на якіх цямнелі маладыя купчастыя хвойкі, вясёлыя і прыветныя. Над імі снаваў лясны жаваранак, і песня яго разлівалася срэбрам у сініх бяздонных хвалях стэпаў. У небе там і сям вынікалі пазалочаныя клубочкі прыгожанькіх хмурынак і згодна звісалі яны, светлыя веснавыя ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINOTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!I DUDÙ VANNO A SCUOLA?DINO PARK vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani