Title: Цвіркун

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Цвіркун

У кожнага чалавека сваё жыццё, свой талент і сваё шчасце. Па характару людзі розныя, але ёсць у некаторых з іх адно агульнае: яны імкнуцца ўгору і стараюцца стаць як мага вышэй. Разважаючы гэтак, я ўяўляю сабе цыркуль, што стаіць на стале з акуратна разведзенымі ножкамі. Самае высокае месца ў цыркулі — шарнір, што злучае і замацоўвае ножкі цыркуля. Шмат каму здараецца ўзлезці на шарнір, што значыць стаць высока ў людскіх вачах, падбіраць плады славы і пазіраць на ўсё звысака. Ды, глядзіш, раптам нечакана сарвецца з шарніра — ці то па сваёй віне, ці то па чужой волі, і стрымгалоў коціцца наніз, як гэта здарылася з цвіркуном, пра якога я і хачу расказаць.
З краю пасёлка, на самым канцы вуліцы і крыху наводшыбе, пры лесе, стаяла старэнькая, закінутая хатка. У хатцы жыла бабка-бабылка. Нішто не кідалася ў вочы ў гэтай хатцы, хіба толькі шырокая, прасторная, прысадзістая печ з рознымі пячуркамі, з прыпечкам, падпрыпечкам і ямкамі з двух бакоў прыпечка. Бабка-бабылка заграбала сюды жар і прысыпала яго попелам, каб не гаслі вугельчыкі. Што ажыўляла хатку-хібарку і скрашвала адзіноту бабкі-бабылкі, дык гэта — цвіркун. Жыў ён зімою на печы, і ўсю ноч нястомна цвірчэў. Песня яго была просценькая, без усякіх кампазітарскіх завітушак. Кампазітарам жа быў сам цвіркун. Самаю адданаю слухачкаю яго была бабка-бабылка — яна любіла свайго спевака, называла яго «мой музыканцік-цвіркунок».
— Хораша, сардэчна цвіркаеш ты, міленькі мой цвіркуночак! З табою на свеце жыць весялей. Каб не ты, ад нуды зайшлася б тут адна, — не раз казала бабка-бабылка.
Цвіркун проста рос у сваіх вачах ад такіх слоў бабкі-бабылкі і цвіркаў яшчэ харашэй і, я сказаў бы, яшчэ болей лірычна. Ён мяняў пазіцыі на печы, па коміне прабіраўся пад самую столь на пячны карнізік, садзіўся там і цвіркаў. Цвірканне яго адтуль ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    N. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIAIL RIPOSINOLA REGINA DELLE NIAGARA FALLSIL CAVALIER IDEALE
  • Libri.it
  • Treccani