Title: Хмарка

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Хмарка

Не шукай ты шчасця, долі
На чужым далёкім полі.
Янка Купала

Ніякага клопату і гора не ведала гэта прыгожая белая Хмарка. Яна не ведала, з чаго і як радзілася на свет, адкуль узялася яна; не ведала нават, ці ёсць у яе маці. Можа, затым яна і была такая шчаслівая, што нічога не ведала аб белым свеце.
Той дзень, праўдзівей, тая раніца, калі з'явілася яна на небе, была вельмі ж ціхая — такая ціхая, што нават чутно было, як спявалі, седзячы на круглым лісціку зялёнай лотаці, два прыўдалыя конікі. Сіваваронка, снуючыся каля таўшчэразнага жаралістага дуба, дзе было яе гняздо, трашчала, бы тая трашчотка, на ўвесь луг, сварачыся з цыбатым і даўганосым Буслам, які, праўда, і вухам не вёў на ўсю гэту плявузготу сярдзітай суседкі, а любоўна цешыўся са сваіх дзетак, што таксама сядзелі ў гняздзе на тым жа дубе. Дзесь у небе жалобна пішчэў галодны каршун, і гукі яго далёка расплываліся ў нерухомай цішы летняй раніцы.
У ветра, відаць, было нейкае свята ў гэту раніцу, або добра нагуляўся ён дзе за ўчарашні дзень, бо яшчэ не варушыўся і спаў, хоць сонейка падбіралася пад поўдзень.
І гарачая была гэта раніца. Грэчка, якая зачынала ўжо зацвітаць, і даўно акучаная бульба проста млелі ад гарачыні і ў знемажэнні тужліва паапускалі сваё лісце. І лісточкі іх таксама пачыналі жаўцець. Маленькі, беленькі камячок, якім спярша была гэтая Хмарка, пачынаў тым часам павялічвацца, шырыцца і рабіцца болей грузкім.
Добра было гэтай Хмарцы плыць высока-высока ў безгранічных разлогах светаў і акідаць поглядам прыгожыя малюнкі зямлі, што ляжала пад ёю.
З тэй страшэннай высачыні, на якой плыла Хмарка, усё выглядала вельмі хораша, вельмі прыгожа: здалёку ўсё з'яўляецца нам іначай, як яно ёсць папраўдзе, бо такая ўжо натура і схільнасць нашай душы — бачыць усё добрае і прыгожае ў тым, што далёка ад нас, ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    MIRACOSÌ È LA MORTE?IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCILA PESTE SCARLATTA
  • Libri.it
  • Treccani