Title: У балоце

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

У балоце

І

Загразла ў балоце панская брычка разам з панскаю сям'ёю, слугамі, коньмі, з усім панскім скарбам. Урэзалася яна ў гразь па самыя калодкі, засела на сярэдзіне балота. Паляглі на чэравах коні і... ні тпррру!.. ні но!
Ніхто не чакаў такога здарэння. Сядзяць паны, як мурашкі, на купіне сярод лужыны. Бяда прылучылася, нібы з грому. Але не век жа сядзець, злажыўшы рукі, трэба ж даваць якую раду. Першы апомніўся пан і ўзяўся за работу. Перш-наперш трэснуў ён кулаком фурману ў спіну, вылаяўся на ўсё балота і пусціў у ход усю машыну. Фурман, узяўшы пугу, высвенцаў коні. Коні задрыгалі нагамі, заварушыліся з аднаго боку на другі, і... машына стала.
Ясна, што трэба злазіць з воза. Злез фурман, слугі, пан, пані, паненкі. Месяцца па гразі, як мухі па смятане, тупаюць вакол брычкі, бядуюць, вохкаюць, ахкаюць. Адзін радзіць тое, другі — другое; крычаць, таўкуцца, — толькі рэха ходзіць па балоце.
Больш за ўсіх працаваў фурман: ён махаў рукамі, аддаваў каманду, аж сам пан пачуў нейкі страх і скакаў пад фурманову дудку.
— Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман ва ўсё горла і сам уляпіўся за аглоблю.
Пан упёрся плячом збоку; лёкай, пані і паненкі ззаду пхалі.
— Рразам! — крыкнуў фурман.
Ніхто не разлічыў свае сілы: пані так моцна налягла, што ў гразь уляцела па калені; фурман сарваўся з аглоблі і ляпнуўся чэравам у балота, аж капялюш з галавы скінуўся. А пан як павярнуў плячом, дык аж брычку сарваў са шворна і палажыў яе на бок. Цяпер малюнак змяніўся: пані, цярэбячыся з гразі, згубіла чаравік, фурман поўзаў ракам па балоце, а пан стаяў, узяўшыся ў бокі, і сам сабе не даваў веры, што ён абярнуў брычку.
Бяда, як бачыце, разрасталася: коні ў гразі, брычка на баку без шворна, і толькі два колы пазіралі ў неба, як бы просячы ратунку.

...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINOTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!COSÌ È LA MORTE?N. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIA
  • Libri.it
  • Treccani