Title: СТАКАЗА

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас
СТАКАЗА

Калі абмінуць мала патрэбныя або зусім непатрэбныя словы (а іх, нажаль, вельмі многа), дык можна проста сказаць: такое прыгожае возера, з такімі прывабнымі берагамі — то высокімі, то адхоннымі з купчастымі дубамі і соснамі на краёх возера — рэдка сустрэнеш.
Надзвычай ясная, спакойная раніца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалі, і каб пачуць іх шум, трэба было дужа ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваляў, што, як срэбра, пераліваліся на сонцы. І толькі палоска танюсенькай белай пены, нібы карункі на падоле маладзіцы, пакідала возера ўздоўж свайго берагу. Тым, хто сядзеў у гэты час над возерам і любаваўся жывым срэбрам яго дробненькіх скалак-хваляў і ўслухоўваўся ў іх музыку, давялося пабачыць надзвычай цікавы малюнак: зь пясчанага і няглыбокага дна возера выпаўзалі на бераг дзіўныя зеленаватага колеру нейкія істоты, падобныя да вадзяных жукоў. Выпаўзшы з возера, жукі некаторы час нярухома сядзелі на цёплым пясочку... І тут, на вачах, зь імі адбывалася дзіўная зьмена: шкарлупіна раськідалася, спаўзала, і з жука выклёўвалася маладзенькая, далікатная страказа з празрыстымі, бы сьлюда, крыльцамі.
Момант пасядзеўшы, яна разгортвала крыльцы і жвава падымалася ў паветра. Так нараджалася новае стварэньне. Праз пару хвілін цэлы рой розных рухавых стракозак закружыўся над возерам і яго берагамі і далёка над полем. Як радасна і весела пачыналася маладое жыцьцё! Здавалася, канца ня будзе яго радасьці. Стракозкі мітусіліся ў паветры, ганяліся адна за другою, лавілі камарыкаў, сутыкаліся ў паветры. Навет не заўважылі, як сонца пачало сьхіляцца на захад і ўсё ніжэй, ніжэй спускацца над зямлёю, а потым і зусім схавалася за лесам. У паветры значна пахаладзела, пацягнула вільгацьцю. Кропелькі яе сталі выступаць на празрыстых крыльцах стракозак, ад чаго і лятаць ім стала значна цяжэй. Страх агарнуў маладых стракозак, бо яны ня ведалі жыцьця — гэта быў першы дзень яго, першы дзень іх веку. Адна стракозка, абцяжараная кропелькамі расы, ледзь-ледзь ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOTILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMAI DUDÙ VANNO A SCUOLA?
  • Libri.it
  • Treccani