Title: Купальскія светлякі

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Купальскія светлякі

Расцярушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёю свае чорныя косы, а сама, як маці, прытаілася ў лесе, каб вартаваць і ахоўваць сон людзей і сон прыроды. Гэта была добрая ночка. А каб на зямлі не было так маркотна ў часе яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркі, і яно заззяла тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў-зорак. Слаўна блішчалі гэтыя адвечныя нябесныя вочы. Яны дрыгацелі ў пералівах жывых агнёў, нібы брыльянцістыя матылькі, што, сеўшы на краску, трапечуць крыльцамі, сатканымі з праменняў. А можа, яны, робячы гэтыя дзіўныя рухі, спявалі там свае песні, але голас песень не мог даляцець да зямлі з бяздонных глыбінь, бо зоркі былі вельмі далёка ад яе. Аднак было добра адно тое, што бляск зорак асвятляў і ночку і тым самым рабіў меней адчувальным змрок. Тыя ж, каму прыходзілася ў гэты час быць у далёкай дарозе, калі ў сэрца закрадалася трывожная думка: а ці той гэта шлях? — пазіралі на зоры і па іх знаходзілі дарогу. А калі хто прачынаўся ўночы і таксама заўважаў зоркі на небе, дык і яму было весялей, і ён выказваў уголас сваё здаваленне.
Адзін чалавек шукаў у гэтую ноч кветку папараці, бо кажуць, што ў купальскую ноч зацвітае яна агнявістым цветам. Многа людзей шукала гэтую кветку, але ніхто не знайшоў па той простай прычыне, што папараць ніколі не цвіла з таго часу, калі пачала расці на свеце. Аднак чалавек усё ж такі знайшоў кветку папараці, і гэта ніколечкі не супярэчыць таму, што гаварылася раней, бо гэты чалавек не сапраўдны, а казачны. У казцы ж усё можа быць. Гэтая знаходка зрабіла чалавека шчаслівым. Усякія згрызоты і непрыемнасці не краналі яго. На душы ў яго было спакойна і радасна. А цікавей за ўсё тое, што яму сталі вядомы галасы прыроды і ён мог разумець яе думкі.
Ідзе чалавек і чуе, як ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL CAVALIER IDEALEPOLLICINOSCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILECOSÌ È LA MORTE?
  • Libri.it
  • Treccani