Якуб Колас
Рак-вусач
І
Ну, пачнём мы казку так:
Жыў ды быў на свеце рак
З доўгімі вусішчамі,
З чорнымі вачышчамі,
Зыркімі, лупатымі,
З лапамі разгатымі,
Шырачэзны ў шыі,
Клешні - во якія!
А як вусам павядзе Страшна зробіцца ў вадзе!
Рыбкі хвосцікам мяльнуць
Ды галоўкамі кіўнуць.
І барзджэй наўцекача
Ад рачышчы-вусача.
А ён шыішчай трэп-трэп!
Жабка ў бераг - і ні шэп!
Страшны рак быў, грозны рак,
Як ушчэміць - будзе знак.
І баяліся яго,
Як няведама каго.
Пад карэннямі ракіты
Жыў той рак, вусач сярдзіты.
І ёсць загадка такая:
Ні смяецца,ні гукае,
Жыве ў бухце пад ракітай,
На ім світа,
Ды не сшыта,
Хоць кравец, ды не Мікіта,
Ідзе ў лазню камінарам,
А выходзіць - пыша жарам.
II
Ну ж і слаўна каля рэчкі!
І чаго на ёй няма!
Сітнякі стаяць, бы свечкі,
Тут маліна і парэчкі Розных ягад проста цьма;
Тут і лозы, і ракіты,
І чарот, і асака, Ну, як тыя аксаміты,
Вабяць вока рыбака.
А тых птушак і не злічыш:
Качкі, кнігаўкі, драчы,
І сам бусел-паляўнічы
Вас у госці тут закліча,
Жабу ў дзюбе несучы.
Тут жыве званар-камар,
Як балотны гаспадар,
Даўнаносы, даўганогі,
Голас тонкі, а сам строгі.
У траве між чаратоў Колькі розных матылёў,
Бабак сініх і чырвоных:
Іх сукеначкі ў фальбонах,
Іх убор - іду ў заклад Закасуе ўсіх дзяўчат.
Весела на рэчцы
І траве, і кветцы,
І крылатым пташкам,
Мошкам і мурашкам,
І крыклівым дзеткам,
Асабліва леткам:
У рачулцы купаюцца,
У пясочку качаюцца.
III
Ой, бяда, бяда!
Мутная вада Спахмурнела рэчка:
Засмуціўся рак,
Стаў ён, небарак,
Ціхі, як авечка.
Не варушыць вусам,
Лёг на дно ён брусам
І ляжыць дзён тры;
Растапырыў клешні
І не есць яешні,
Жабінай ікры.
Не вылазіць з норкі.
- Лёс мой, - кажа, - горкі. Цяжка ў свеце жыць!
Вось падплыў акуньчык:
- Вылезь, рак-гарунчык,
Годзе табе ныць.
Не ...
|
|
|
|
|
|