Title: Што лепей?

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Што лепей?

На зялёным грудку, дзе рос шорсткі сівец, стаяла Хвоя. Хіба толькі той не любаваўся ёю, хто пазіраў больш уніз, як угору. Адметнасць яе ад хвояў, што гадаваліся ў лесе, кідалася адразу кожнаму ў вочы. У лесе хвоям трэба было цягнуцца адной перад другою: там раслі зграбныя дубкі і паважныя грабы. Дык трэба было звяртаць увагу на сваё хараство, на сваю постаць і прынадзіць да сябе лесавых дзецюкоў, каб павярнуць іх сэрца ў свой бок. А каму прыемна ўпусціць прыгожага хлопца-малойца! Толькі хвоя-ядначка не ганялася за кавалерамі, можа, таму, што іх тут і не было, бо лес стаяў наводшыбе. У яе было сваё жыццё, свой клопат. Толькі ж адзінота налажыла на яе след сумнай задумы, і, стоячы тут, прыгожая Хвоя заўсёды сумавала. Аб чым? Трудна сказаць. І толькі зрэдку, бывала, раніцамі, на ўсходе сонейка, ад яе патыхала ціхай ласкай і радасцю; тады прасвятляліся яе нізка апушчаныя галіны, якія звычайна надавалі сумны выгляд прыгожай Хваіне.
Хто ведае: можа, гэты сум, гэтая туга — адвечныя спадарожнікі тых, хто многа разважае, хто жыве адзін з сабой, а можа, і праўда — такое ўжо наша жыццё, што не дае здавалення. Не раз жалілася наша Хвоя жаваранку на сваю адзіноту, на сваё непатрэбнае тут жыццё. Ну, каму з яе карысць?
— Ведаеш, мілы жаваранак: лепш не жыць зусім, чым мець такое жыццё!
Жаваранку шкада было Хвоі, і ён спяваў ёй такія мілыя песні!
Вецер пасмейваўся з гэтай гутаркі і не верыў таму, што казала Хвоя. Але з чаго і з каго не кпіць вецер? І верыць яму таксама не варта.
Прыляцеў раз Каршун і сеў на Хвоі, — на ёй была такая галіна, як бы сумыслу дзеля гасцей вырасла.
— Гм! — сказаў Каршун. — А агонь усё не гасне. Калі пойдзе так далей, дык і лес увесь згарыць.
— ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA PESTE SCARLATTALINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOCIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAGLI INSETTI vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani