Якуб Колас
Кажух старога Анісіма
Хто толькі ведаў старога Анісіма, той ведаў і яго стары кажух. Ніколі ён з ім не расставаўся — ні летам, ні зімою. Такі ўжо быў звычай у старога Анісіма. А як ён шанаваў гэты кажух!
Ад доўгіх часаў жыцця кажух зусім сашмуляўся, выліняў, і сам чорт не сказаў бы, ці гэты кажух быў белы, ці чырвоны. Дый сам гэты кажух стаў непадобны да кажуха, а калі яго і называлі кажухом, дык ужо ў сілу звычаю. Паміж мужыкоў было многа жартаў пра гэты кажух. Дзеці проста пальцамі тыкалі на яго, як толькі дзед Анісім з'явіцца на вуліцу. А дзед як бы і не чуў, і вухам не вёў. Толькі ўжо як стануць надта дапякаць, ён усярдуецца.
Калі кажух і трымаўся так доўга, дык толькі дзякуючы старому Анісіму: чуць дзе з'явіцца дзірка, ён браў іголку, нітку, чапляў на нос акуляры і садзіўся за рапарацыю кажуха. Зашые адну дзірку, паложыць латку, прыгладзіць, глядзіш — у другім месцы кажух разлазіцца. Зноў дзед садзіцца за работу. Потым ён больш нічога і не рабіў, як толькі стаўляў латкі. Латкі чапляліся за латкі, то як кастры аладак, то як кучкі медзякоў. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. А колькі ўсякага бруду завялося ў кажусе! Ды станоўкі быў гэты дзед: нічым яго не пераставіш, ніяк не ўдзяўбеш яму ў галаву, што схадней зрабіць новы кажух.
— Ого! Зрабіць новы кажух! Лёгка сказаць «зрабіць новы кажух», — круціў дзед старымі калтунамі, пачынаў вылічваць і заўсёды канчаў тым, што рабіць новы кажух яшчэ рана.
— Га! Ці многа ты налічыш, хто б меў такі добры кажух! Ведаю я цяперашнюю моду. Зробіць стрынгаля і бегае, як кот з апечаным задам, калі мароз ударыць, — смяяўся Анісім.
— Бадай ты ...
|
|
|
|
|
|