Title: Кучаравае дрэва

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Кучаравае дрэва

Прысвячаецца З.Бядулю

Буйна-радасна, сакавіта-музычна шумела маладое лісце на Кучаравым дрэве. У гэтым шуме пераліваліся найдалікатнейшыя тоны тае песні, якую можна было б назваць песняю аднаўлення, бо была вясна, маладая, як пена разводдзя, прыгожая, бы світанне майскае раніцы, поўная сілы, радаснага парывання і таго няяснага адчування, што складае скарб і хараство моладасці. А калі раніцою на гэтым Дрэве спыняліся промені сонца, заляцеўшы сюды з недасяжных глыбінь, яны развешвалі на вільготным лісці мнагаструнную арфу. Па ёй перабягала дыханне лёгкага-лёгкага ветрыку, і струны яе дрыгацелі так пяшчотна-квола, што і самае тонкае вуха не магло расслухаць іх дзівоснага звону. Можа, гэта была нават і не песня зялёнага лісця, а мары-лятункі Кучаравага дрэва, бо як правесці граніцы між імі? І толькі тады, калі хвалі ветру, абуджаныя тымі ж праменнямі сонца, мацней павявалі сваімі лёгкімі крыллямі над звонка-струннаю арфаю, голас яе чуўся выразна. У гэтай музыцы было жыццё вольных прастораў, шум пушчы, звон шырокіх лугоў, ціхае задуменне рачных заток, гутарлівае імкненне рачулак і рэчак, бо над усім жа гэтым пралятаў чарадзей-ветрык, браў у свае празрыстыя хвалі ўсе гэтыя тоны і адбіваў іх на сваёй арфе. Сама ж песня зялёнага лісця агортвалася ў невыказна прыгожыя чары адвечнай казкі зямлі, тае казкі, што ствараюць прырода і людзі. А ў гэтай казцы было вечна маладое каханне з яго радасцямі і неадлучным смуткам, смелае парыванне да вольнага жыцця і цікавейшы свет лёгкакрылай фантазіі, што не ведае ніякіх граніц і снуецца ў недасяжных прасторах зямлі і неба.
Так шумела маладое лісце на Кучаравым дрэве, так складала яно песні на парозе вясны.
Шэптам задавалення шушукаліся суседнія дрэвы і, адбіваючы тоны зялёнага лісця на Кучаравым дрэве, неслі іх далей па лесе, аддавалі мурожнай траве на лузе, аксамітным руням засеваў на полі і вечна рухлівым хвалям рэк, а срэбраныя ніці тужлівага месяца ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOBELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINII DUDÙ VANNO A SCUOLA?IL RIPOSINO
  • Libri.it
  • Treccani