Title: Залаты прамень

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Залаты прамень

У кожны момант і на кожнай мясцінцы зямлі адбываюцца найцікавейшыя рэчы і складаюцца самыя дзівосныя казкі, падобныя іншы раз да праўды, і нараджаецца праўда, яшчэ болей цікавая часамі, чым сама казка. Але скрыжалі зямлі, дзе запісваюцца казка-праўда і праўда-казка, такія разнастайныя і такія багатыя, што людзі вечна будуць іх чытаць і ўсяго не перачытаюць. І трэба вельмі ўважна прыглядацца, каб і на самым малюсенькім куточку гэтых скрыжаляў расчытаць гісторыю аб вялікіх падзеях.
Вось і тут, у гэтым лесе, здарылася нешта падобнае. Раскажу, толькі зараней прашу памятаць, што гэта — казка.
На горцы лясок стаяў, і лясок гэты быў не так вялікі. Каля горкі сям-там прабіваліся крынічкі, і рэчачка вывівалася збоку. Было нават і азярко і балотца, — ну, словам, усё было. Для адных істот, якія жылі ў гэтым лесе, тыя маленькія крынічкі паказваліся непраходнымі вялікімі рэчкамі, а азярко — бясконцым акіянам, а ўсё гэта разам здавалася ім цэлым сусветам. Другія ж глядзелі на гэта іначай...
Адным словам, сярод ляснога грамадства не было пагоджанасці ў поглядах на разуменне «вялікае» і «малое». Але гэта так сабе, між іншым. Важна было вось што, і гэта трэба адзначыць: усе сходзіліся на думцы, што той лад, якому падпарадкавалася лясное грамадства, ёсць адвечны закон, устаноўлены з самага ўтварэння свету, як выяўленне пэўнай гармоніі дабра і хараства. І лічылася вялікім блюзнерствам не толькі пратэставаць, а нават і думаць, што гэты лад патрабуе некаторых змен і паправак. А патрэба ў такіх зменах была, бо калі да гэтага ладу падысці з меркаю нават звычайнай крытыкі, дык у ім няцяжка знайсці заганы і нават, калі на тое пайшло, і несправядлівасць. І гэта можна давесці фактамі. Напрыклад: ці справядліва, што на кволенькія былінкі нападае тля і высмоктвае іх мядовы сок? Ці справядліва, што на горачку, дзе так слаўна грэе сонца, не дапускаюцца брусніцы, чорныя ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL RIPOSINOIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRECHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?COSÌ È LA MORTE?
  • Libri.it
  • Treccani