Title: Адзінокае дрэва

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Адзінокае дрэва

Гэта было самае звычайнае Дрэва. А калі яно і зварачала на сябе ўвагу, то хіба толькі тым, што стаяла адзінока. Але той, хто пранікліва чытаў кнігу прыроды і ўглыбляўся ў яе жыццё, яшчэ заўважыў бы, што гэтае Дрэва, апроч свае адзіноты, мела нешта чыста сваё асаблівае — тое, што належала толькі яму аднаму. Нават агульны выгляд яго твару — бо і дрэва мае свой воблік — меў характар цікавай асаблівасці. А як такіх шчырых і праніклівых знаўцаў або зусім не было, або было надта мала, то ніхто не зварочваў на яго ўвагі, і яно стаяла тут закіданае і крыху зняважанае людзьмі.
Спярша нават здавалася, што гэта закіданае адзінокае Дрэва стаяла збоку жыцця — больш гібела, чым жыло, а на праўду выходзіла, што яно жыло шмат паўней і глыбей пачувала жыццё нават ад тых дрэў, што раслі ў лесе. Такі ўжо характар адзіноты: гэта яе ўрода, яе істота. І хто хоча жыць паўнейшым жыццём і гастрэй пранікаць у яго тайны-глыбіні, той павінен быць адзінокім і незалежным.
Адзін толькі Вецер любіў часта варушыць лісцё гэтага Дрэва, гойдаць яго галінкі і шаптаць яму хітра-ліслівыя напевы. Толькі Вецер, — хоць і часта ён дзьме ў пустых галовах, — умее быць сталым, умее маўчаць.
Праўда, крумкач-гарапашнік не адзін раз чуў тыя размовы-шэпты Ветра і Дрэва. Але крумкач залішне важны для таго, каб разносіць чужыя гутаркі па свеце, хіба так, знячэўку, прагаворыцца калі. Затое ж крумкач калі што скажа, то скажа праўду. Затым жа і вароны паважаюць яго, як біскупа.
Была тут яшчэ адна важная асоба, без якой не адбывалася ніводная тутэйшая справа. Асоба гэта — Ручаёк. І часта, бывала, ішла жывая гутарка між Ветрам, Дрэвам і Ручайком, а крумкач, начуючы тут, любіў паслухаць іх гаворку і сам нават устаўляў сваё мудрае слова.
А што было ўсяго найдзіўней, ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    DINO PARK vol. 2CHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?IL RE CHE VALEVA 4,50€ EDMONDO E LA SUA CUCCIA
  • Libri.it
  • Treccani