Title: Тоўстае палена

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Тоўстае палена

І

— Не! Я яго-такі жыцця рашу. У катаргу пайду, а галаву яму скручу!
Злосна прайшоўся Паўлюк па хаце і з сілаю шпурнуў на лаву рукавіцы.
Жонка, стоячы з вілкамі каля печы, так і застыла. У чыгунчыку пабегла зацірка, а яна ўсё стаіць, слухае, чаго крычыць Паўлюк і хто яго так угнявіў.
Паўлюк Трывай толькі што прыехаў з лесу. І трэба ж было чарцям нагнаць на гэты час аб'ездчыка на камору! Знайшоў адно паленца, таўсцейшае проці меры, і з-за таго паленца абярнуў увесь воз дроў.
— А каб на цябе ліха абярнулася, трасца тваёй матары, гад ты печаны! Каб табе мазгі звярнуліся!
Ніяк не мог супакоіцца Паўлюк.
— Гэта ўсё Сучынскі? — пытае жонка.
— А няўжо ж хто. Ён!
— От гад! Праўдзівы сабака. Вельмі верны служака. Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк! Думаеш, міласць заслужыш у князя? А як жа! Расчыняй губу!
Паўлюк тым часам сціх. Сядзіць над міскай з гарачым квасам і думае, відаць, важную думку, бо ўжо заметна было, як хадзілі яго сківіцы: не так проста, як звычайна, а нейк трохі наўкруг, як жорны.
І праўда — Паўлюк думаў. Думаў, як злавіць Сучынскага і паказаць яму гэтае палена на яго ўласнай скуры.

ІІ

Прайшло ўжо з тыдзень часу, а злосць Паўлюка на аб'ездчыка Сучынскага ўсё не астывае. Ды як ёй астыць, скажыце? Пойдзе Паўлюк ранкам даваць каню сена, пападзецца пад ногі палена і лішні раз напомніць Паўлюку тое тоўстае палена, з-за якога яму Сучынскі звярнуў на каморы дровы. І дзе ён ні павернецца, то ўсюды так ці іначай натыкаецца на праклятае палена. Пойдзе да суседа, там якраз на дрывотні пілуюць палена. Зойдзе ў хату, — у хаце суседская жонка, як сумыслу, гаворыць:
— Ото-ж якое тоўстае палена! І ў печ не ўправіш!
Выйдзе Паўлюк на ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA SIRENETTAGLI UCCELLI vol. 2COSÌ È LA MORTE?TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIO
  • Libri.it
  • Treccani