Title: Крыніца

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Крыніца

Можа, вы і не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але ці так яно было, ці не так — спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынічка напэўна частавала сваёю вадою яшчэ вашых дзядоў-прадзедаў. Яе вада — найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнікнення свету ходзяць над зямлёю такімі прыгожымі чародкамі. Яе беражкі — аксамітныя межы, з-пад гэтых аксамітаў ззяе золата жоўтых пяскоў.
А тыя землі, што ляжалі побач! Колькі хараства, колькі мудрага задумення было ў іх!
Не дзіва, што тут, каля крынічкі, кіпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта любілі рабіць прыгожыя краскі. Другім хацелася паслухаць цікавую музыку, якую складалі дробненькія хвалькі, скачучы з каменьчыка на каменьчык, трэція блукалі тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе бліскучых хваль, чацвёртыя гарнуліся сюды — проста гледзячы на другіх.
Але крынічка была такая скромная, такая сарамяжлівая, што нават не зварачала ўвагі на сябе самую і ніколечкі не ганарылася сабою. Цякла і цякла сабе туды, куды несла яе нязнаная сіла, нават і не думаючы пра тое, якую важную ролю аб'яднання жыцця выконвала яна. А тая гара, што дала ёй пачатак жыцця, пазірала на яе з любасцю і гордасцю маці. Часамі яе жоўтыя камяністыя схілы асвятляліся такою радасцю, такою ўсмешкаю здавалення, што ўсім рабілася лёгка, добра, ціха, мірна. Найчасцей гэта здаралася тады, калі ўсё вакол пачынала абуджацца пасля ночы. З-за далёкіх рубяжоў зямлі, дзе неба так нізка нахіляецца да яе, уздымалася залатая карона, яе агнявістыя бліскучыя праменні, як стрэлы, разляталіся па зямлі і па небе. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся навыперадкі павітаць сонейка першымі, і песні іх дрыжалі прыгожай музыкаю ў хвалях паветра ціхай раніцы. І трудна было сказаць, хто з іх лепей спявае.
Але часы змяняліся і часамі нейкі смутак ахопліваў гару. Тады ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    MIRACOSÌ È LA MORTE?BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINISCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILE
  • Libri.it
  • Treccani