Title: КРЭСІВА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Ханс Крысьціян Андэрсэн
КАЗКІ


КРЭСІВА

Ішоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спіной, шабля пры боку. Ён ішоў дадому з вайны. І нечакана сустрэлася з ім ведзьма. Ведзьма была старая і брыдкая. Ніжняя губа яе адвісла да самых грудзей.
— Прывітанне, службака! — сказала ведзьма. — У цябе такая славутая шабля і вялікі ранец! Ты — бравы салдат! Толькі як ні круці, а кішэні твае пустыя. Калі хочаш, дык грошай у цябе будзе навалам.
— Дзякуй табе, старэча. Грошы толькі дурням не трэба, — сказаў салдат і адтапырыў свае кішэні.
— Гэ, не, — сказала ведзьма, — пачакай крыху! Ты бачыш вунь тое вялікае дрэва — яно ўнутры пустое. Ты ўзлезь на яго, там убачыш дупло. Залезь у яго і апускайся ў самы ніз. А я абкручу цябе вяроўкай вакол пояса і выцягну назад, як толькі ты ўсклікнеш.
— А навошта мне лезці ў тое дупло? — спытаў салдат.
— Грошы там, — сказала ведзьма. — Дрэва гэта незвычайнае. Калі апусцішся на самы ніз, дык убачыш вялізны падземны ход. Там зусім светла — і ўдзень і ўночы зіхацяць сотні лямпачак. Пойдзеш па тым падзямеллі напрасткі. А дойдзеш да канца, там адразу ўбачыш перад сабою трое дзвярэй. У кожных дзвярах ключ тырчыць. Крутні яго, і дзверы адчыняцца. У першым пакоі стаіць вялікі куфар. На куфры сядзіць сабака. Вочы ў гэтага сабакі, нібы два сподачкі. Толькі ты не палохайся. Я дам табе свой блакітны фартух у клетачку. Ты рассцялі яго на падлозе і смела хапай сабаку. Як толькі схопіш — адразу садзі на мой фартух, а потым адчыняй куфар і бяры сабе грошай колькі захочаш. Але ў гэтым куфры толькі медныя грошы. А калі ты срэбра захочаш — заходзь у суседні пакой. І там стаіць куфар. І на тым куфры сядзіць сабака. Вочы ў яго, нібы колы ў вадзянога ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL CAVALIER IDEALETILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMAAMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneGLI INSETTI vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani