Title: БРЭМЕНСКІЯ МУЗЫКІ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
БРЭМЕНСКІЯ МУЗЫКІ

Шмат гадоў таму жыў на свеце млынар. І быў у млынара асёл, разумны і дужы.
Доўга працаваў асёл на млыне, цягаў на спіне кулі з мукой і вось нарэшце састарыўся. Бачыць гаспадар: аслабеў асёл, не здатны больш для работы — і выгнаў яго з дому.
Спалохаўся асёл: «Куды я пайду, куды падзенуся? Стары я стаў і слабы».
А потым падумаў: «Пайду гэтак я ў нямецкі горад Брэмен і стану там гарадскім музыкам».
Так і зрабіў. Пайшоў у нямецкі горад Брэмен.
Ідзе асёл па дарозе і крычыць па-аслінаму. І раптам бачыць ён: ляжыць на дарозе сабака і цяжка дыхае.
— Чаму ты так запыхаўся, сабака? — пытае асёл. — Што з табой?
— Стаміўся, — гаворыць сабака. — Бег доўга, вось і запыхаўся.
— Што ж ты так бег, сабака? — пытае асёл.
— Ах, асёл, — гаворыць сабака. — Пашкадуй мяне. Жыў я ў паляўнічага, доўга жыў. Па палях і балотах за дзічынай для яго бегаў, а цяпер стары стаў,і надумаў мой гаспадар мяне забіць. Вось я і збег ад яго, а што далей рабіць — не ведаю.
— Пойдзем са мной у горад Брэмен, — адказвае яму асёл, — зробімся там музыкамі. Брэшаш ты гулка, голас у цябе добры — ты будзеш спяваць і ў барабан біць. А я буду на гітары іграць.
— Што ж, — гаворыць сабака, — пойдзем.
Пайшлі яны разам. Асёл ідзе, крычыць па-аслінаму, сабака ідзе, брэша па-сабачы.
Ішлі яны, ішлі і раптам бачаць: сядзіць на дарозе кот, сумны сядзіць кот, невясёлы.
— Што ж ты такі сумны? — пытае яго асёл.
— Што ж ты такі невясёлы? — пытае сабака.
— Ах, — гаворыць кот, — пашкадуйце вы мяне, асёл і сабака. Жыў я ў сваёй гаспадыні, доўга жыў, — лавіў пацукоў і мышэй. А цяпер стары стаў, ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀEDMONDO E LA SUA CUCCIAMIRALA PESTE SCARLATTA
  • Libri.it
  • Treccani