Title: КОТ У БОТАХ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
КОТ У БОТАХ

Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын, асла ды ката. Спадчыну дзялілі нядоўга; нават суддзю з падсудкам не клікалі, бо з гэтымі, вядома, нічога не засталося б ад такога небагатага набытку. Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэдні - асла, а малодшаму дастаўся кот.
Вельмі смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такі горкі лёс.
- Добра маім братам, - казаў ён. - Калі будуць жыць разам, дык і на хлеб змогуць сабе зарабіць. А я - з'ем свайго ката, зраблю з яго скуры рукавіцы, а потым - хоць ты з голаду пухні.
Пачуў Кот гэтыя словы, але выгляду не падаў. І сказаў такім разважным і сур'ёзным голасам:
- Не журыцеся, мой гаспадару, дайце мне лепей якую торбу ды купіце боты - каб мне было ў чым лазіць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца.
Хлопец, вядома, не даў Катовым словам вялікае веры. Але й не збезнадзеіўся, бо хто яго ведае, можа, і праўда, Кот дасць яму якое рады ў няшчасці. Хлопец часта бачыў, як спрытна Кот лавіў пацукоў і мышэй: то павісаў на адных лапах, то хаваўся ў муцэ ды прыкідваўся мёртвым.
Неўзабаве Кот атрымаў усё, чаго прасіў. Ён адразу хвацка нацягнуў боты, закінуў за плечы торбу і, узяўшы яе абедзвюма пярэднімі лапамі за матуз, рушыў у лес, дзе вадзілася многа трусоў. У торбу ён насыпаў вотруб'я, заечай капусты, а сам лёг на зямлі і, удаўшыся за мёртвага, пачаў чакаць, калі якое трусяня, не надта яшчэ абазнанае ва ўсякіх хітрасцях свету, залезе ў торбу, каб пачаставацца пакладзенымі туды ласункамі.
І толькі паспеў ён легчы, як адразу з радасцю ўбачыў, што нейкае легкадумнае трусяня ўжо капошыцца ў торбе. Кот, не марудзячы, зашморгнуў матуз, схапіў труса і бязлітасна яго забіў.
Горды здабычай, ён рушыў да караля і папрасіў мовіць перад ім слова. Ката пусцілі ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOCIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITADINO PARK vol. 2IL BRUTTO ANATROCOSO
  • Libri.it
  • Treccani