Title: РЫКІ-ЦІКІ-ТАВІ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
РЫКІ-ЦІКІ-ТАВІ

Гэта — апавяданне пра вялікую вайну, якую адзін на адзін вёў Рыкі-Цікі-Таві ў ванным пакоі вялікага дома ў пасёлку Сігаулі.
Дарзі, птушка-кравец, дапамагала яму, і Чучундра, мускусная пацучыха — тая, што ніколі не выбежыць на сярэдзіну пакоя, а ўсё крадзецца пры самай сцяне, — давала яму парады. Але па-сапраўднаму ваяваў ён адзін.
Рыкі-Цікі-Таві быў мангуст*.
* Мангуст — парода пацукоў, пашыраная ў Індыі. Мускусны пацук вядзецца галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы.
І хвост і шэрсць былі ў яго, як у маленькага катка, а галава і ўсе звычкі — як у ласачкі. Вочы ў яго былі ружовыя, і кончык яго непакойлівага носа таксама быў ружовы. Рыкі мог пачасацца, дзе надумае — усё роўна якой лапкай: ці пярэдняй, ці задняй. І так мог ён распушыць свой хвост, што хвост рабіўся падобны на круглую даўгую шчотку. І яго баявы кліч, калі ён імчаўся ў высокіх травах, быў рыкі цікі -цікі -цікі -чк!
Ён жыў з бацькам і з маткай у вузкай лагчыне. Але аднаго разу ўлетку пачалася паводка, і вада панесла яго ўздоўж прыдарожнай канавы. Ён брыкаўся і варочаўся як мог. Нарэшце яму ўдалося ўзабрацца на купку травы, што праплывала міма, і там ён трымаўся датуль, пакуль не страціў прытомнасць. Ачуняў ён на гарачым прыпёку ў садзе, пасярод дарожкі, увесь замурзаны, а нейкі хлопчык у гэты час сказаў:
— Мёртвы мангуст! Давай пахаваем яго!
— Не, — сказала хлопчыку маці. — Возьмем мы яго ды абсушым. А можа, ён яшчэ жывы.
Яны ўнеслі яго ў дом, і нейкі Вялікі Чалавек узяў яго двума пальцамі ды сказаў, што ён зусім не мёртвы, а толькі захлынуўся ў вадзе. Таму яго закруцілі ў вату і пачалі адаграваць каля агню. Ён расплюшчыў вочы і чхнуў.
— А цяпер, — сказаў Вялікі Чалавек, — не палохайце яго, і мы паглядзім, ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOIL BRUTTO ANATROCOSOI DUDÙ VANNO A SCUOLA?IL RE CHE VALEVA 4,50€
  • Libri.it
  • Treccani