Title: Серада

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Серада

Ну і дождж ліў! Яльмар чуў гэты страшны шум нават у сне; калі ж Оле-Лукойе адчыніў акно, аказалася, што вада стаяла на ўзроўні падаконніка. Цэлае возера! Затое да дома прычаліў цудоўнейшы карабель.
— Хочаш праехаць, Яльмар? — спытаў Оле. — Пабываеш ноччу на чужой зямлі, а раніцай — зноў будзеш дома?
І вось Яльмар, па-святочнаму прыбраны, апынуўся на караблі. Надвор'е тут жа праяснілася, і яны паплылі па вуліцах, каля царквы — вакол было адно суцэльнае возера. Нарэшце яны адплылі так далёка, што зямля зусім знікла з вачэй. Высока ў паднеб'і ляцелі буслы; яны сабраліся ў далёкія цёплыя краіны і ляцелі доўгай чарадой, адзін за адным. Яны былі ўжо некалькі дзён у дарозе, і адзін з іх так стаміўся, што крылы амаль не слухаліся яго. Ён ляцеў ззаду, а потым адстаў і пачаў апускацца на сваіх аслабелых крылах усё ніжэй і ніжэй, вось калыхнуў імі яшчэ разы два, але... дарэмна! Хутка ён зачапіўся за мачту карабля, слізгануў і — бах! — зваліўся прама на палубу.
Юнга падхапіў яго і пасадзіў у птушнік да курэй, качак і індычак. Бедалага бусел стаяў і панура аглядаўся.
— Бач які! — сказалі куры.
А індыйскі певень надзьмуўся, як толькі мог, і спытаў у бусла, хто ён такі; качкі ж падаліся назад, падпіхваючы адна адну крыламі, кракалі: «Дур-рань! Дур-рань!»
І бусел расказаў ім пра гарачую Афрыку, пра піраміды і страусаў, якія носяцца па пустыні з хуткасцю дзікіх коней, але качкі нічога не зразумелі і зноў пачалі падпіхваць адна адну:
— Ну ці не дурань ён?
— Канечне, дурань! — сказаў індыйскі певень і сярдзіта забубніў. Бусел змоўк і пачаў думаць пра сваю Афрыку.
— Якія ў вас цудоўныя тонкія ногі! — сказаў індыйскі певень — Пачым аршын?
— Крак! Крак! Крак! — закрычалі смешныя качкі, але бусел як ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREESSERE MADREIL RE CHE VALEVA 4,50€ COSÌ È LA MORTE?
  • Libri.it
  • Treccani