Title: АДКУЛЬ УЗЯЛІСЯ БРАНЯНОСЦЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
АДКУЛЬ УЗЯЛІСЯ БРАНЯНОСЦЫ

Мілы хлопчык, я зноў раскажу табе казку пра Далёкія і Даўнія Часы. Жыў тады Злючка-Калючка Вожык. Жыў ён на мутнай рацэ Амазонцы, еў слімакоў і розную драбязу. І была ў яго сяброўка, Чарапаха Няспешная, якая таксама жыла на мутнай рацэ Амазонцы, ела розную драбязу і зялёную салату. Усё ішло добра, ці ж няпраўда, мілы хлопчык?
Але ў тую самую пару, у Далёкія і Даўнія Часы, жыў на мутнай рацэ Амазонцы Плямісты Ягуар. Ён еў усё, што яму ўдасца злавіць. Не ўдасца злавіць аленя — ён з'есць малпу; не ўдасца злавіць малпу — з'есць лягушку ці казюльку. А ўжо калі няма ні лягушак, ні казюляк — ён ідзе да сваёй маці Ягуарыхі, і тая растлумачвае яму, як трэба лавіць чарапах і вожыкаў.
Зграбна памахваючы грацыёзным хвастом, маці навучала яго:
— Калі, сынок, ты знойдзеш Вожыка, хутчэй кінь яго ў ваду. Вожык сам сабою выпрастаецца ў вадзе. А калі знойдзеш Чарапаху, выдрапай яе лапай з панцыра.
І ўсё ішло добра, мой мілы хлопчык.
Была прыгожая ноч на мутнай рацэ Амазонцы. Плямісты Ягуар убачыў, што пад ствалом паваленага дрэва сядзяць побач Злючка-Калючка Вожык і Чарапаха Няспешная. Выратавацца, уцякаючы, яны не маглі, і вось Злючка-Калючка Вожык згарнуўся клубочкам, бо інакш ён не быў бы Вожык, а Чарапаха Няспешная ўцягнула ногі і галаву пад свой панцыр, таму што яна была Чарапаха.
Усё ішло як трэба, мілы мой хлопчык, ці ж няпраўда?
— Слухайце мяне ўважліва! — сказаў Плямісты Ягуар. — Тое, што я хачу вам сказаць, мае для вас вялікае значэнне. Мая матуля вучыла мяне, што калі я ўбачу Вожыка, я павінен кінуць яго ў ваду, і тады ён сам сабою выпрастаецца, а калі я ўбачу Чарапаху, я павінен выдрапаць яе лапай з панцыра. Але хто ж з вас Чарапаха, а хто з вас Вожык, — клянуся ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOIL RIPOSINOAMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneDINO PARK vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani