Title: ВЫГАДНАЯ СПРАВА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ВЫГАДНАЯ СПРАВА

Прывёў селянін на базар карову і прадаў яе там за сем талераў.
Прадаў карову, атрымаў грошы і пайшоў назад дадому. Вось ідзе ён каля сажалкі і чуе — крычаць у вадзе жабы: «Ква, ква, ква, ква!»
«Вось дурныя жабы, — падумаў селянін, — якую лухту кажуць. Сем талераў я за карову атрымаў, а зусім не два».
Падышоў ён да вады і крыкнуў жабам:
— Гэй вы, жабы, каму лепей ведаць: мне ці вам, колькі я атрымаў — сем талераў ці два?
А жабы ўсё крычаць: «Ква, ква, ква, ква!»
— Ну вось, калі не верыце, глядзіце — я іх яшчэ раз пералічу.
Выцягнуў ён грошы з кішэні і пералічыў усе сем талераў.
А ў жаб, відаць, свой лік быў, і яны зноў пачалі крычаць: «Ква, ква, ква, ква!»
— Ах, вось вы якія! — закрычаў селянін. — Усё спрачаецеся ды мне не верыце! Дык бярыце ж, самі лічыце!
Узяў грошы і кінуў іх у ваду.
Потым сеў на беразе і стаў чакаць, ці хутка жабы грошы пералічаць і вернуць яму.
Чакае, чакае, а жабы па-ранейшаму крычаць: «Ква, ква, ква, ква!» І грошай не вяртаюць.
Раззлаваўся тады селянін і закрычаў:
— Ах, вы, вадаплясьніцы! Ах, вы, тоўстагаловыя ды лупатыя! Крычаць вы ўмееце так гучна, што ад вашага крыку ў вушах звініць, а самі талеры злічыць не ўмееце! Ці не думаеце вы, лупатыя, што я буду чакаць тут да вечара, калі вы там у сябе падлік адолееце?
А жабы яму ў адказ: «Ква, ква, ква!»
Зусім раззлаваўся на іх селянін, плюнуў ад злосці і пайшоў дадому.
Мінула трохі часу, і вырашыў ён прадаць другую карову. Зарэзаў яе і павёз мяса на базар.
Пад'язджае ён да горада, а там каля самай брамы сабак вельмі многа сабралася. А паперадзе ўсіх стаіць вялізны гончы сабака. Учуў ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAN. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIAMIRALINETTE – COMPAGNO DI GIARDINO
  • Libri.it
  • Treccani