Title: ЯК БЫЛО НАПІСАНА ПЕРШАЕ ПІСЬМО

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЯК БЫЛО НАПІСАНА ПЕРШАЕ ПІСЬМО

Даўным-даўно, яшчэ ў каменным веку, жыў ды быў адзін чалавек. Быў ён чалавек першабытны, жыў у пячоры і насіў вельмі мала апратак. Ні чытаць, ні пісаць ён не ўмеў — ды і не хацелася яму ні чытаць, ні пісаць, — і, пакуль ён быў сыты, ён быў шчаслівы. Звалі яго Цегумай Бопсулай, а гэта азначае: Чалавек-ногі-якога-ніколі-не-спяшаюцца, але мы, любенькі хлопчык, будзем называць яго проста Цегумай, каб было карацей. У яго была жонка, і звалі яе Цешумай Тэвіндра, а гэта азначае: Жанчына-якая-задае-занадта-многа-пытанняў, але мы, любенькі хлопчык, будзем называць яе проста Цешумай, каб было карацей. І была ў яго маленькая дачка, якую звалі Тафамай Металумай, а гэта азначае: Дзяўчынка-якой-трэба-як-след-надаваць-плескачоў-за-тое-што-яна-такая-гарэзніца, але буду называць яе проста Тафі. Цегумай Бопсулай вельмі любіў яе, і мама вельмі любіла яе, і яны давалі ёй плескачоў куды больш рэдка, чым трэба, і ўсе трое былі задаволеныя і шчаслівыя.
Як толькі Тафі навучылася хадзіць, яна пачала бегаць усюды за сваім бацькам Цегумаем, і, бывала, яны абое датуль не прыходзяць у пячору, пакуль ім не захочацца есці. І тады Цешумай Тэвіндра казала:
— Дзе гэта вы прападалі і гэтак страшэнна выпэцкаліся? Сапраўды, мой Цегумай, ты ані не лепшы за маю Тафі.
А цяпер, любенькі хлопчык, слухай мяне, і слухай уважліва!
Неяк раз Цегумай пайшоў па балоце, на якім вадзіліся бабры, і выйшаў да ракі Вагай, каб сваёй вострай дзідай набіць на абед карпаў. Тафі пайшла разам з ім. Дзіда ў яго была драўляная, з наканечнікам з зубоў акулы. І толькі ён узяўся паляваць, як дзіда зламалася папалам: занадта моцна ён тыцнуў ёю ў дно ракі, калі цаляў у рыбіну. Што рабіць? Ісці дадому — далёка (снеданне яны, вядома, узялі з сабою ў ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it