Title: ШТО МУЖ НІ ЗРОБІЦЬ, УСЁ ДОБРА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ШТО МУЖ НІ ЗРОБІЦЬ, УСЁ ДОБРА

Раскажу я табе казку, якую сам чуў у маленстве. І кожны раз, як я ўспамінаў яе пасля, яна здавалася мне ўсё лепшай і лепшай, бо і з казкамі бывае гэтак жа, як шмат з кім з людзей: з гадамі яны становяцца ўсё лепшымі і лепшымі, і гэта вельмі добра!
Ты, вядома, бываў у вёсцы, і табе, напэўна, даводзілася бачыць старэнькія вясковыя хаты з саламянымі стрэхамі. Стрэхі гэтыя абраслі мохам, травою, на вільчыку абавязкова буслінае гняздо, сцены пакрывіліся, акенцы нізенькія, і адчыняецца ўсяго адно; на кухні печ выпучваецца, нібы жывот таўстуна; цераз агароджу звісае куст бузіны. А дзе трапіцца лужына, па якой плавае качка з качанятамі, там прыткнулася і вузлаватая, каравая вярба. Каля хаты ёсць, вядома, навязаны на ланцуг сабака, які брэша на ўсіх і кожнага.
Якраз вось такая хатка і стаяла ў адной вёсцы, а ў ёй жылі старыя муж з жонкай. Ды як ні бедна яны жылі, сёе-тое было ў іх і лішняе. Так яны маглі абысціся без свайго каня, бо работы для яго не было, і ён цэлыя дні пасвіўся ў прыдарожнай канаве. Муж часамі ездзіў на кані ў горад, іншы раз пазычаў яго суседзям, за што тыя расплачваліся дробнымі паслугамі. Але ўсё-такі выгадней было б прадаць гэтага каня або памяняць на што-небудзь больш патрэбнае. А на што памяняць?
— Ну, што прадаць, а што купіць, ты лепей за мяне ведаеш! — сказала мужу жонка. — Цяпер якраз кірмаш у горадзе, едзь туды, ды і прадай коніка або памяняй з выгадай! Ты ж у мяне заўсёды што ні зробіш, дык усё добра! Едзь з Богам!
І яна завязала яму на шыю хусцінку — гэта яна ўсё-такі ўмела рабіць лепш за мужа, завязала яе падвойным вузлом; вельмі прыгожа выйшла! Потым яна прыгладзіла далонню капялюш мужа і пацалавала старога проста ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BIANCO E NEROIL BRUTTO ANATROCOSOTILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀLA PESTE SCARLATTA
  • Libri.it
  • Treccani