Title: ПАСТУШКА І КАМІНАР

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ПАСТУШКА І КАМІНАР

Ці бачыў ты калі-небудзь сапраўдныя старадаўнія шафы, скрозь пачарнелыя ад старасці, з драўлянымі завітушкамі?
У адным жылым пакоі стаяла якраз такая шафа, якая засталася сваім гаспадарам у спадчыну ад прабабкі. Шафа была зверху данізу пакрыта разьбой — драўлянымі ружамі ды цюльпанамі; маленькія алені высоўвалі свае рагатыя галоўкі з мудрагелістых завітушак, а на самым відным месцы майстар выразаў постаць чалавека. Забаўна было глядзець на яго: ён скорчыў міну і выскаліўся; аднак ніяк нельга было сказаць, што ён смяецца. Ногі ў чалавечка былі казліныя, на ілбе тырчэлі рожкі, доўгая барада звешвалася на грудзі. Дзеці заўсёды называлі яго «казланогі обер-унтэр-генерал-капітан-сяржант». Хаця гэтае званне было вельмі цяжка вымаўляць і рэдка хто яго заслугоўваў; ды і выразаць чалавечка з дрэва каштавала вялікай працы. Тым не менш ён красаваўся на шафе, вечна касавурачыся на падлюстэрнік, бо там стаяла прыгожанькая маленькая фарфоравая пастушка ў чаравічках з пазалотай і ў залочаным капялюшыку. Сукенка яе была прыгожа падабрана збоку і аздоблена чырвонай ружай, а ў руцэ яна трымала пастуховы посах. Пастушка была чароўная! Амаль зусім побач з ёю стаяў маленькі камінар, чорны, як вугаль, але таксама фарфоравы. Ён быў чысцюсенькі і прыгожы. Ніколечкі не горшы за ўсякага іншага, і павінен быў толькі выяўляць камінара, — майстар мог бы з аднолькавым поспехам зрабіць яго і прынцам; ці не ўсё адно — камінар альбо прынц?
Камінар стаяў, прыняўшы прыгожую паставу і трымаючы ў руках драбінкі, белатвары і ружовашчокі, як дзяўчына, — але гэта, бадай што было памылкай: не шкодзіла б яго хоць трошачкі выпацкаць. Ён стаяў амаль побач з пастушкай, бо іх так паставілі, а калі ўжо яны апынуліся побач, дык і заручыліся, — яны ж вельмі падыходзілі адно да другога: абое маладыя, зробленыя з аднолькавага фарфору і аднолькава крохкія.
На падлюстэрніку побач з імі стаяла яшчэ адна лялька, але яна была ў ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI UCCELLI vol. 2SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESIESSERE MADREPOLLICINO
  • Libri.it
  • Treccani