Title: МУЖЫЧОК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
МУЖЫЧОК

Была адна вёска, дзе жылі спрэс адны сяляне-багацеі; і быў адзін толькі сярод іх бядняк, звалі яго Мужычком. Не было ў яго ніколі каровы, ды і грошай, каб яе купіць, таксама не было; а яму і жонцы яго надта ж хацелася мець яе! Вось і кажа ён аднойчы:
— Паслухай, жонка, мне прыйшла ў галаву добрая думка: кум жа наш цясляр, хай зробіць ён нам з дрэва цялушачку ды пафарбуе яе бураю фарбаю, каб была яна падобнай да цялят; з часам яна падрасце, вось і будзе ў нас карова.
Жонцы яго гэта таксама спадабалася. І змайстраваў ім кум-цясляр цялушачку, і выстругаў яе, як след; фарбаю пафарбаваў як і патрабавалася, ды зрабіў яшчэ так, што і галаву яна нахіляла, быццам пасвіцца.
Вось на другую раніцу пагналі кароў у поле, а Мужычок паклікаў да сябе пастуха і кажа:
— Бачыш, ёсць цяпер у мяне цялушачка, ды яна яшчэ малая, яе трэба несці на руках.
Сказаў пастух:
— Што ж, добра, — узяў ён яе на рукі, вынес на пашу і паставіў на травіцу.
Цялушачка ўсё стаіць, быццам траву скубе, а пастух і гаворыць: «Хутка яна стане сама бегаць; глядзі, яна ўжо і есці ўмее».
Вечарам сабраўся ён гнаць статак дамоў і кажа цялушцы:
— Калі можаш стаяць і ўжо ўмееш есці як след, дык павінна сама і хадзіць, — не стану я цягнуць цябе дамоў на руках.
А Мужычок стаіць ля варот, чакае сваю цялушачку. Вось гоніць пастух кароў па вёсцы, а цялушачкі і няма. Пытаецца Мужычок пра яе ў пастуха. А пастух адказвае:
— Яна на лузе ўсё пасвіцца ды пасвіцца, ніяк ісці не хоча.
Тады Мужычок кажа:
— Як жа гэта так, ты павінен быў скаціну да мяне прыгнаць.
І вярнуліся яны разам з пастухом на луг; але нехта цялушачку, відаць, украў, яны там яе не знайшлі. ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI INSETTI vol. 2LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOESSERE MADRELA REGINA DELLE NIAGARA FALLS
  • Libri.it
  • Treccani