Title: РУСАЛАЧКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
РУСАЛАЧКА

Далёка ў моры вада сіняя-сіняя, як пялёсткі самых прыгожых васількоў, празрыстая-празрыстая, як самае чыстае шкло, толькі вельмі глыбокая, такая глыбокая, што ніякага якарнага каната не хопіць. Шмат званіц трэба паставіць адна на адну, тады толькі верхняя выгляне на паверхню. Там на дне жыве падводны народ.
Але не падумайце, што дно голае, адзін толькі белы пясок. Не, там растуць незвычайныя дрэвы і кветкі з такімі гнуткімі сцяблінамі і лісцем, што яны варушацца, нібы жывыя, ад самага малога руху вады. А між галін ходзіць туды-сюды рыба, вялікая і маленькая, зусім як птушкі лятаюць у паветры ў нас наверсе. У самым глыбокім месцы стаіць палац марскога цара — сцены яго з каралаў, высокія стральчатыя вокны з самага чыстага бурштыну, а дах увесь з ракавін; яны то адкрываюцца, то закрываюцца, у залежнасці ад таго, прыліў ці адліў, і гэта вельмі прыгожа, бо ў кожнай ляжаць зіхатлівыя жамчужыны і любая была б цудоўным упрыгожаннем у кароне самой каралевы.
Марскі цар даўным-даўно аўдавеў, і гаспадаркай у яго кіравала старая маці, жанчына разумная, толькі надта ўжо ганарылася яна сваёй знатнасцю: на хвасце старая насіла аж дванаццаць вустрыц, тады як іншым вяльможам дазвалялася толькі шэсць. У астатнім жа яна заслугоўвала ўсялякай пахвалы, асабліва таму, што душы не чула ў сваіх маленькіх унучках — прынцэсах. Іх было шэсць, усе прыгожанькія, але мілейшай за ўсіх была самая малодшая, са скурай чыстай і пяшчотнай, як пялёстак ружы, з вачыма сінімі і глыбокімі, як мора. Толькі ў яе, як, зрэшты, і ў астатніх, ног не было, а замест іх быў хвост, як у рыбы.
Цэлы дзень гулялі прынцэсы ў палацы, у прасторных пакоях, дзе са сцен раслі жывыя кветкі. Расчыняліся вялікія бурштынавыя вокны, і ўсярэдзіну заплывала рыба, зусім як у нас ластаўкі залятаюць у хату, калі вокны адчынены насцеж, толькі рыба падплывала проста да маленькіх прынцэс, брала ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL BRUTTO ANATROCOSOBELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINICHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?LA SIRENETTA
  • Libri.it
  • Treccani