Title: ОЛЕ-ЛУКОЙЕ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ОЛЕ-ЛУКОЙЕ

Ніхто на свеце не ведае гэтулькі казак, колькі ведае Оле-Лукойе. Вось жа майстар апавядаць!
Вечарам, калі дзеці спакойна сядзяць за сталом або на сваіх лаўках, з'яўляецца Оле-Лукойе. У адных панчохах ён ціха-ціха падымаецца па лесвіцы; потым асцярожна прыадчыняе дзверы, нячутна заходзіць у пакой і лёгка пырскае дзецям у вочы салодкім малаком. У руках яго маленькая спрынцоўка, і малако пырскае з яе тоненькім-тоненькім струменьчыкам. Тады павекі ў дзяцей пачынаюць сплюшчвацца, і яны ўжо не могуць разгледзець Оле, і ён падкрадваецца да іх ззаду і пачынае лёгенька дзьмуць ім у патыліцы. Падзьме — і галовы іх адразу ж цяжэюць. Гэта зусім не балюча, — у Оле-Лукойе няма ж злоснага намеру; ён хоча толькі, каб дзеці суцішыліся, а для гэтага іх абавязкова трэба пакласці ў ложак. Ну вось ён і пакладзе іх, а потым пачынае ўжо апавядаць казкі. Калі дзеці паснуць, Оле-Лукойе прысаджваецца да іх на ложак. Апрануты ён цудоўна: на ім шаўковы кафтан, толькі нельга сказаць, якога колеру — ён адлівае то блакітным, то зялёным, то чырвоным, гледзячы, у які бок павернецца Оле. Пад пахамі ў яго па парасону: адзін з малюнкамі, які ён раскрывае над добрымі дзецьмі, і тады ім усю ноч сняцца цудоўныя казкі, а другі зусім просты, гладкі, які ён разгортвае над нядобрымі дзецьмі; ну яны і спяць усю ноч як цурбаны, і ўранку выяўляецца, што яны зусім нічога не бачыліўсне.
Паслухаем жа пра тое, як Оле-Лукойе наведваў кожны вечар аднаго маленькага хлопчыка, Яльмара, і апавядаў яму казкі! Гэта будзе цэлых сем казак, — у тыдні ж сем дзён.


...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    EDMONDO E LA SUA CUCCIAIL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCIAMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneTILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀ
  • Libri.it
  • Treccani