Title: МАЛОЕ ПАЛЬЧАНЁ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
МАЛОЕ ПАЛЬЧАНЁ

Жылі аднончы дрывасек з дрывасечыхай, і мелі яны сямёра дзяцей, ды ўсё хлопцаў. Старэйшаму было дзесяць гадоў, а малодшаму - сем. Хто-небудзь, напэўна, здзівіцца, што за такі кароткі час у дрывасека нарадзілася столькі дзяцей, але разгадка ў тым, што яго жонка добра ведала справу і штораз прыносіла яму не менш як двойню.
Людзі яны былі бедныя, і сямёра дзяцей для іх былі вялікім цяжарам, бо, вядома, малыя не ўмелі яшчэ зарабіць на хлеб. Засмучала бацькоў і тое, што меншы быў надта кволы і амаль увесь час маўчаў. Яны нават думалі, што ён крыху дурнаваты. Але за дурасць яны лічылі тое, што напраўду было адзнакай кемлівасці і развагі. Ростам хлопец быў такі маленькі, што калі нарадзіўся на свет, увогуле быў не большы за палец; таму і далі яму такую мянушку - Малое Пальчанё.
У сям'і з небаракі ўсе кпілі і, калі што здаралася, вінавацілі толькі яго. Але сярод братоў ён быў сама кемлівы і сама разумны: хоць гаварыў ён мала, затое слухаў шмат.
І вось настаў аднойчы вельмі цяжкі год, і быў такі вялікі голад, што бедныя бацькі вырашылі пазбавіцца ад сваіх дзяцей. Увечары, калі дзеці ўжо спалі, селі яны каля агню, і дрывасек з болем у сэрцы сказаў жонцы:
- Сама бачыш, не пракарміць нам нашых дзетак. Не змагу я глядзець, як яны пачнуць паміраць адно за адным з голаду. Вось я і вырашыў завесці іх заўтра ў лес ды там кінуць. Зрабіць гэта будзе няцяжка: як пачнуць яны дурэць ды забаўляцца, мы ціхутка ўцячом, і яны нічога не заўважаць.
- Ах! - крыкнула дрывасечыха. - Як ты можаш так казаць! Каб мы, сваімі рукамі, завялі ў лес ды кінулі нашых дзетак!
Дарма муж даводзіў, у якой галечы яны жывуць: жонка і слухаць яго не хацела. Хоць бедная, але ж яна была іхняя маці.
Але нарэшце, разважыўшы, як балюча будзе глядзець на ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILECIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITATILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀIL RIPOSINO
  • Libri.it
  • Treccani