Title: Пятніца

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Пятніца

— Проста не верыцца, што так многа ёсць пажылых людзей, якім хочацца паклікаць мяне да сябе! — сказаў Оле-Лукойе. — Асабліва жадаюць гэтага тыя, хто зрабіў што-небудзь дрэннае. «Добранькі, міленькі Оле, — кажуць яны мне, — мы проста не можам заплюшчыць вачэй, не спім начамі і бачым вакол сябе ўсё тое дрэннае, што мы зрабілі. Яны, нібы гадкія маленькія тролі, сядзяць на краях ложка і пырскаюць на вас кіпенем, хай бы ты прыйшоў і прагнаў іх. Мы б з задавальненнем заплацілі табе. Оле! — дадаюць яны з глыбокім уздыхам. — Спакойнай табе ночы, Оле! Грошы на акне!» Ды што мне грошы! Я ні ў каго не прашу іх!
— Што будзем рабіць сёння ноччу? — спытаў Яльмар.
— Ці не хочаш зноў пабыць на вяселлі? Толькі не на такім, як учора. Вялікая лялька тваёй сястры, тая, што адзета пад хлопчыка і завецца Германам, хоча ажаніцца з лялькай Бертай; акрамя таго, сёння дзень нараджэння лялькі, і таму рыхтуецца шмат падарункаў!
— Ведаю, ведаю! — сказаў Яльмар. — Як толькі спатрэбіцца лялькам новы ўбор, сястра тут жа святкуе іх дзень нараджэння або спраўляе ім вяселле. Гэта ўжо было сто разоў!
— Так, а сёння ноччу будзе сто першы і, значыць, апошні! Таму і рыхтуецца нешта незвычайнае. Ну паглядзі!
Яльмар паглядзеў на стол. Там стаяў дамок з кардону, вокны свяціліся, і ўсе алавяныя салдацікі трымалі стрэльбы. Жаніх і нявеста задуменна сядзелі на падлозе, прытуліўшыся да ножкі стала; так, ім было над чым задумацца! Оле-Лукойе, апрануўшы бабуліну спадніцу, заручыў іх, і вось уся мэбля заспявала на матыў марша цікавую песеньку, якую напісаў аловак:

Зацягнем песеньку з табой,
Як вецер хай нясецца!
Хоць наша парачка, ёй-ёй,
Нічым не адгукнецца.
Абодва з лайкі, але ў іх
Прыгожае адзенне —
Такое яркае, што ўсім
Яно на заглядзенне.

Давай уславім песняй іх!
...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    EDMONDO E LA SUA CUCCIAESSERE MADRELA PESTE SCARLATTAN. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIA
  • Libri.it
  • Treccani