Title: ПАПЯЛУШКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ПАПЯЛУШКА

Захварэла аднойчы ў аднаго багача жонка і адчула, што канец ёй прыходзіць. Паклікала яна да сябе сваю адзіную дачку і гаворыць:
— Любае маё дзіця, будзь сціплай і ласкавай, і Бог табе заўсёды дапаможа, а я буду глядзець на цябе з неба і заўсёды буду каля цябе.
Потым закрыла яна вочы і памерла. Дзяўчынка хадзіла кожны дзень на магілу да маці і плакала, і была ціхмянай і ласкавай.
Вось надышла зіма, і снег накрыў белым саванам магілу, а калі вясной зноў засвяціла сонейка, узяў багач сабе ў жонкі другую жанчыну.
Прывяла мачаха ў дом сваіх дачок. Былі яны прыгожыя і тварам белыя, але сэрцам злосныя і жорсткія. І наступіў тады цяжкі час для беднай падчарыцы.
— Няўжо гэтая дурніца будзе сядзець у нас у пакоі? — сказала мачаха. — Хто хоча есці хлеб, няхай яго спачатку заробіць. Ану, хутчэй на кухню, будзеш гаспадыняй.
Адабралі яны ў яе прыгожае адзенне, надзелі на яе старую зрэбную кашулю і далі ёй драўляныя чаравікі.
— Паглядзіце вы на гэтую гордую прынцэсу, бачыце, як убралася ў строі, — гаварылі яны, смеючыся, і адвялі яе на кухню.
І павінна была яна там з раніцы да вечара выконваць чарнавую работу: падымацца раненька-рана, насіць ваду, паліць у печы, кухарыць і мыць. Акрамя таго, зводныя сёстры ўсяляк імкнуліся як можна мацней яе засмуціць — насміхаліся над ёю, высыпалі гарох і сачавіцу ў попел, і ёй трэба было сядзець і выбіраць іх адтуль.
Вечарам, калі яна ад працы вельмі стамлялася, ёй даводзілася класціся спаць не ў ложак, а на падлогу, побач з печчу, на попеле. І таму, што была яна заўсёды ў попеле, у пыле і гразі, празвалі яе сёстры Папялушкай. Давялося аднойчы бацьку збірацца ехаць на кірмаш, і спытаў ён у сваіх падчарыц, што прывезці ім у падарунак.
— Прыгожыя строі, — сказала адна.
— Жэмчуг і ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    DINO PARK vol. 2IL RE CHE VALEVA 4,50€ POLLICINOGLI UCCELLI vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani