Title: ПТУШКА ГРЫФ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ПТУШКА ГРЫФ

Жыў ды быў некалі кароль, а дзе ён уладарыў і як яго звалі, гэтага я не ведаю. Сыноў кароль не меў, а была ў яго адна адзіная дачка, якая заўсёды хварэла, і ніводзін з дактароў не мог яе вылечыць. Але каралю было прадказана, што дачка ягоная акрыяе, калі з'есць яблычак. І ён абвясціў па ўсёй сваёй краіне, што хто прынясе ягонай дачцы такі яблычак, які верне ёй здароўе, той з ёю і ажэніцца і каралеўства атрымае ў спадчыну.
Прачуў пра гэта і адзін селянін, які меў трох сыноў. І сказаў ён да старэйшага:
— Ідзі ў склеп, набяры поўны кошык найпрыгажэйшых яблыкаў з чырвонымі шчокамі ды аднясі іх у каралеўскі палац. Можа, каралеўна і акрыяе, пакаштаваўшы іх, і ты ажэнішся з ёю ды за караля станеш.
Хлопец згадзіўся на гэта і падаўся ў дарогу пешшу. Прайшоў ён колькі часу, аж сустрэўся яму на дарозе маленькі чалавечак ды пытаецца ў яго, што нясе ён у кошыку. А Ульрых — так звалі хлопца — і адказвае:
— Жабіныя кумпячкі.
І кажа яму чалавечак на гэта:
— Хай жа так яно і будзе! — ды пайшоў сабе далей.
Неўзабаве прыйшоў Ульрых да каралеўскага замка і абвясціў, што мае такія яблыкі, што каралеўна, пакаштаваўшы іх, адразу акрыяе. Кароль вельмі ўзрадаваўся і загадаў паклікаць хлопца да сябе. Але — о, жах! — толькі адчынілі кошык, як пачалі з яго выскакваць жабяняты. Кароль дужа раззлаваўся і загадаў гнаць хлопца прэч. Вярнуўся хлопец дадому ды расказаў бацьку пра ўсё, што з ім здарылася.
Тады паслаў стары сярэдняга сына, якога Самуэлем звалі. Але і з ім сталася ўсё зусім так, як з Ульрыхам. Сустрэўся яму на дарозе той самы маленькі чалавечак ды спытаўся ў яго гэтак жа, што нясе ён у кошыку. А Самуэль і кажа:
— Свіную шчэць.
І сказаў чалавечак:
— Хай жа ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA PESTE SCARLATTATILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀLINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOLA REGINA DELLE NIAGARA FALLS
  • Libri.it
  • Treccani