Title: СТАРЫ ДОМ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СТАРЫ ДОМ

На адной вуліцы стаяў зусім стары дом, пабудаваны яшчэ каля трохсот гадоў таму — гэтае можна было лёгка ўбачыць, бо на яго карнізе, у віньетцы-завітушцы з цюльпанаў і хмелю, быў выразаны год ягонай пабудовы, а пад ім — даўнімі літарамі і з захаваннем даўняга правапісу ажно цэлы верш. З ліштваў і шалёвак пазіралі смешныя твары-мордачкі, што выяўлялі розныя ўхмылкі. Верхні паверх дома быў значна шырэйшы за ніжні; пад самым дахам быў вадасцёчны латок, што заканчваўся драконаваю галавой. Дажджавая вада павінна была вылівацца ў дракона з зяпы, але сачылася з жывата — латок быў дзіравы.
Усе іншыя дамы на вуліцы былі новенькія, чысценькія, з вялікімі вокнамі і гонкімі, роўнымі сценамі; як адчувалася, яны, гэтыя свежыя пабудовы, не хацелі знацца са старым домам і нават думалі: «Ці доўга ён будзе тырчаць тут на ганьбу ўсёй вуліцы? З-за гэтага выступу нам не відаць, што робіцца вакол! А лесвіца, а лесвіца! Шырокая, нібы ў палацы, і высокая, быццам вядзе на званіцу! Жалезныя парэнчы нагадваюць уваход у магільны склеп, а на дзвярах блішчаць вялікія медныя клямкі! Проста непрыстойна!»
Насупраць старога дома, на іншым баку вуліцы, стаялі гэткія ж новенькія, чысценькія домікі і думалі тое ж, што іхнія калегі; але ў адным з іх сядзеў каля акна малы ружовашчокі хлапчук з яснымі, зіхотнымі вачыма; яму стары дом і пры сонечным, і пры месяцавым святле падабаўся куды болей за іншыя дамы. Пазіраючы на сцяну старога дома з патрэсканаю, а сям-там і з абляцелай атынкоўкаю, ён у думках маляваў сабе самыя дзіўныя карціны мінулага, уяўляў усю вуліцу забудаваную такімі ж дамамі, з шырокімі лесвіцамі, выступамі і востраверхімі дахамі, бачыў перад сабою салдатаў з сякерамі і дзідамі на доўгім дрэўку, а вадасцёчныя латкі — драконамі і змеямі... Канечне ж, нельга было не паўзірацца на стары дом! Жыў у ім адзін дзядок, які ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    N. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIAIL BRUTTO ANATROCOSOSCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILEEDMONDO E LA SUA CUCCIA
  • Libri.it
  • Treccani