Title: БЕЛАСНЕЖКА І КРАСНАЗОРКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
БЕЛАСНЕЖКА І КРАСНАЗОРКА

На краі лесу, у маленькай хацінцы, адзінока жыла бедная ўдава. Перад хацінкай у яе быў сад, а ў садзе раслі два ружовыя кусты. На адным з іх цвілі белыя ружы, а на другім — чырвоныя. І былі ў яе дзве дачкі — адна бялей за белую ружу, другая румяней за чырвоную. Адну празвалі Беласнежкай, другую — Красназоркай.
Абедзве дзяўчынкі былі сціплыя, добрыя, працавітыя, паслухмяныя. Здавалася, увесь свет абыдзі — не знойдзеш лепшых! Толькі Беласнежка была цішэй і ласкавей, чым яе сястра. Красназорка любіла бегаць і скакаць па лугах і палях, збіраць кветкі, лавіць пеўчых птушак. А Беласнежка больш ахвотна заставалася каля маці: дапамагала ёй па гаспадарцы або чытала што-небудзь услых, калі рабіць было нечага.
Сёстры так моцна любілі адна адну, што ўсюды хадзілі разам, узяўшыся за рукі. І калі Беласнежка гаварыла: «Мы ніколі не расстанемся», то Красназорка дадавала: «Да таго часу, пакуль жывыя!» А маці заканчвала: «Ва ўсім дапамагайце адна адной і ўсё дзяліце пароўну».
Часта абедзве сястры хадзілі ўдваіх у дрымучы лес збіраць спелыя ягады. І ні разу ніводзін драпежны звер не крануў іх, ніводзін маленькі звярок, убачыўшы іх, не схаваўся ад страху. Зайчык смела браў капусны ліст з рук у сясцёр, дзікая каза, як дамашняя, пасвілася ў іх на вачах, алень весела скакаў, а лясныя птушкі і не думалі ўцякаць ад дзяўчатак — яны сядзелі на галінках і спявалі ім усе песні, якія толькі ведалі.
Ніколі ніякай бяды не было з імі ў лесе. Калі, бывала, яны забавяцца і ноч застане іх у гушчары, то клаліся побач на мяккі мох і спакойна засыналі да раніцы. Маці ведала гэта і зусім не трывожылася за іх.
Беласнежка і Красназорка так чыста прыбіралі заўсёды сваю хату, што і заглянуць туды было прыемна.
Летам за ўсім прыглядала Красназорка. Кожнай раніцай, перш, чым прачыналася маці, яна ставіла каля ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA PESTE SCARLATTAEDMONDO E LA SUA CUCCIASOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESIGLI UCCELLI vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani