Title: ВЕРНЫЯ ЗВЯРЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ВЕРНЫЯ ЗВЯРЫ

Шмат гадоў таму жыў адзін чалавек. Грошай у яго было зусім мала, і вось з тымі рэшткамі, што ў яго засталіся, падаўся ён вандраваць па свеце. Прыйшоў ён аднаго разу ў вёску, бачыць — збегліся хлопцы, крычаць ды шумяць.
— Дзеці, што ў вас тут такое? — спытаўся чалавек.
— Ды вось, — кажуць яны, —мы злавілі мыш, хочам навучыць яе танцаваць. Падзівіцеся, як смешна яна падскоквае!
Але чалавек пашкадаваў бедалажку-звярка ды сказаў:
— Хлопчыкі, пусціце мыш на волю, я вам за тое заплачу. — Ён даў ім грошай, і яны адпусцілі мыш, і бедалажка-звярок уцёк ды схаваўся ў норку.
Пайшоў чалавек далей. Прыходзіць ён у другую вёску, бачыць — у хлопцаў малпа; прымушаюць яны яе скакаць ды куляцца, пацяшаюцца з яе, не даюць ёй спакою. Даў чалавек хлопцам грошай, каб пусцілі яны малпу. Потым пайшоў ён у трэцюю вёску, а там у хлопцаў быў мядзведзь на ланцугу; даводзілася яму ставаць на заднія лапы ды скакаць, а калі ён бурчэў, гэта іх забаўляла. І ён выкупіў мядзведзя; узрадаваўся мядзведзь, што можна стаць цяперака зноў на свае чатыры лапы, ды затупаў ён проста ў лес.
Раздаў чалавек апошнія свае грошы, не засталося ў яго ў кішэні і меднай капейчыны. І кажа ён сабе: «Грошай у караля ў казне куды болей, чым яму трэба; навошта мне з голаду паміраць, вазьму я ў яго трошкі, а зараблю — вярну іх зноў у казну». Залез ён у казну і ўзяў адтуль трошкі грошай, але калі ён вылез з каралеўскай кладоўкі, схапілі яго каралеўскія служкі. Абвясцілі яму, што ён злодзей, ды прывялі яго на суд. А паколькі ўчыніў ён злачынства, дык прысудзілі пасадзіць яго ў скрыню ды кінуць у рэчку. Прасвідравалі ў вечку скрыні дзіркі, каб магло трапляць у яе паветра, і далі чалавеку збан вады ды хлеба лусту. Вось і ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    EDMONDO E LA SUA CUCCIAPOLLICINOCOSÌ È LA MORTE?SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESI
  • Libri.it
  • Treccani