Title: СУП З КІЛБАСНАЙ ПАЛАЧКІ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СУП З КІЛБАСНАЙ ПАЛАЧКІ

І. Суп з кілбаснай палачкі

— Ах, якую вячэру наладзілі нам учора ў палацы, — хвалілася сталая мыш малодшай сяброўцы. Тая не трапіла на прыдворнае баляванне. — Я сядзела дваццаць першай ад нашага мышынага цара, а гэта, згадзіся, даволі някепска! І якіх толькі страў не падавалі да стала! Чэрствы хлеб, скурачкі ад кумпяка, сала, кілбасу, — а пасля зноў усё гэта падносілі. Ежы было столькі, што кожны з нас, мабыць, па два абеды з'еў! А які настрой быў у кожнага, як нязмушана гаманілі, каб ты ведала! Было спакойна і ўтульна. Мы пагрызлі ўсё дарэшты, акрамя кілбасных палачак, — тых, на якіх кілбасу смажаць; акурат на гэтых палачках пад канец засяродзілі ўвагу, і нехта раптам згадаў пра «суп з кілбаснай палачкі». Выявілася, што чуць пра гэты суп усе чулі, але пакаштаваць яго, а тым больш прыгатаваць самой — нікому не даводзілася. І тады прапанавалі выдатны тост за тую мыш, якая здолее зварыць суп з кілбаснай палачкі, а значыць, зможа стаць старэйшай у прытулку для бедных! Скажы, сястрыца, ці ж не разумна прыдумалі? А стары машыны цар узняўся са свайго трону і голасна, каб усе чулі, заявіў, што зробіць царыцай тую маладзенькую мыш, якая прыгатуе найсмачнейшы суп з кілбаснай палачкі. Даў тэрміну — год і адзін дзень.
— Часу даволі! — сказала маладзейшая мыш. — Але як зварыць гэты самы суп?
Як яго варыць? Пра гэта пыталіся ўсе мышы, і маладыя і старыя. І кожнай хацелася зрабіцца царыцай, але ні ў кога не было ахвоты блукаць па белым свеце, каб даведацца, як гатаваць гэта загадкавае варыва. А седзячы дома, рэцэпту не раздабудзеш. Ды не кожная мыш можа пакінуць сям'ю, родны куток; ды і жыццё на чужыне не дужа салодкае: там не пакаштуеш цвілой скарынкі, не панюхаеш кумпяковай скуркі; іншым разам давядзецца пагаладаць, і чаго добрага ёсць ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    MIRAIL CAVALIER IDEALEGLI UCCELLI vol. 2COSÌ È LA MORTE?
  • Libri.it
  • Treccani