Title: АДКУЛЬ У КІТА ТАКАЯ ГЛОТКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
АДКУЛЬ У КІТА ТАКАЯ ГЛОТКА

Гэта было даўно, мой мілы хлопчык. Жыў-быў Кіт. Ён плаваў па моры і еў рыбу. Ён еў і ляшчоў, і яршоў, і бялугу, і сяўругу, і селядца, і селядцову цётку, і плотачку, і яе сястрычку, і шустрага, жвавага ўюна-вертуна вугра. Якая рыба трапіцца, тую і з'есць. Разявіць рот, гам — і гатова!
Так што ўрэшце ва ўсім моры ацалела адна толькі Рыбка, ды і тая Малютка-Колюшка. Гэта была хітрая Рыбка. Яна плавала побач з Кітом, каля самага яго правага вуха, каб ён не мог яе праглынуць. Толькі тым і ратавалася. Але вось ён устаў на свой хвост і сказаў:
— Есці хачу!
І маленькая хітранькая Рыбка сказала яму маленькім хітранькім голасам:
— Ці каштавала ты чалавека, высакароднае і велікадушнае стварэнне?
— Не, — адказаў Кіт. — А які ён на смак?
— Вельмі смачны, — сказала Рыбка. — Смачны, ды толькі крыху калючы.
— Ну, дык прынясі мне іх сюды з паўдзесятка, — сказаў Кіт і так ударыў хвастом па вадзе, што ўсё мора пакрылася пенай.
— Хопіць табе і аднаго! — сказала Малютка-Колюшка. — Плыві да саракавога градуса паўночнай шыраты і да пяцідзесятага градуса заходняй даўгаты (гэтыя словы чарадзейныя), і ты ўбачыш сярод мора плыт. На плыце сядзіць Марак. Яго карабель пайшоў на дно. Толькі і адзення на ім, што сінія палатняныя штаны ды падцяжкі (не забудзься пра гэтыя падцяжкі, мой хлопчык!) ды паляўнічы нож. Але я павінна сказаць табе па праўдзе, што гэты чалавек вельмі знаходлівы, разумны і адважны.
Кіт памчаўся што было сілы. Плыў, плыў і даплыў куды сказана: да пяцідзесятага градуса заходняй даўгаты і саракавога градуса паўночнай шыраты. Бачыць, і праўда: пасярод мора— плыт, на плыце — Марак, і болей нікога. На Мараку сінія палатняныя штаны ды падцяжкі (глядзі ж, мой мілы хлопчык, не забудзься пра ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    EDMONDO E LA SUA CUCCIAMIRAESSERE MADRETUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani