Title: ЧЫРВОНЫ КАПТУРОК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЧЫРВОНЫ КАПТУРОК

Жыла сабе ў адной вёсцы дзяўчынка, і была яна такая прыгожая, што ва ўсім свеце другой такой не знайсці. Маці яе страх як любіла, а бабуля - дык наогул ледзь розум ад яе не траціла. І купіла добрая бабуля сваёй унучцы чырвоны каптурок, які так упасаваў дзяўчынцы, што пачалі яе з таго часу зваць паўсюль Чырвоным Каптурком. Неяк раз спякла маці праснакі дый кажа дачушцы:
- Схадзі мо да бабулі, даведайся, як яна сябе пачувае. Бо нешта казалі мне, што яна хворая. Занясі ёй праснакоў ды гэты гарнушак масла.
Устала Чырвоны Каптурок і пайшла да бабулі, што жыла ў суседняе вёсцы. Ідзе яна лесам, так ідзе, аж раптам выходзіць насустрач ёй Воўк. Дужа захацелася Ваўку яе з'есці, ды ён пабаяўся, бо недзе паблізу працавалі дрывасекі. Тады ён і пытаецца:
- Куды гэта ты ідзеш?
А маленькая дзяўчынка не ведала, што спыняцца ў лесе ды гаварыць з ваўкамі небяспечна, і адказвае яму:
- Я іду да бабулі і нясу ёй праснакі ды гарнушак масла, што паслала ёй мая мама.
- А ці далёка жыве твая бабуля? - пытаецца Воўк.
- О, далёка, - адказвае Чырвоны Каптурок. - Вунь аж па-за тым млынам, што ўдалечыні. Там ёсць вёска, а ў крайняй хатцы ў той вёсцы мая бабуля і жыве.
- Ну што ж, - кажа Воўк, - пайду і я да тваёй бабулі. Толькі давай я пайду гэтай вось сцежкай, а ты ідзі вунь тою: паглядзім, хто з нас паспее першы.
І Воўк з усяго духу кінуўся па сама кароткай сцежцы ў лесе, а дзяўчынка няспешна пайшла па сама доўгай. Па дарозе яна збірала арэхі, ганялася за матылькамі, складала букеты з кветак.
А Воўк тым часам хутка прыбег да бабулінай хаткі і пастукаўся ў дзверы: стук-стук!
- Хто там? - спыталася бабуля.
- Гэта я, вашая ўнучка, Чырвоны Каптурок, - сказаў Воўк падробленым голасам. - Я прынесла вам праснакоў і гарнушак масла ад матухны.
...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMAESSERE MADREBELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINILA SIRENETTA
  • Libri.it
  • Treccani