Title: КАРОЛЬ З ЗАЛАТОЙ ГАРЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
КАРОЛЬ З ЗАЛАТОЙ ГАРЫ

Было ў аднаго купца двое дзяцей, хлопчык і дзяўчынка, і былі яны маленькія і не ўмелі яшчэ хадзіць. Адправіў аднойчы купец за мора караблі з усім таварам сваім, і спадзяваўся шмат грошай з таго займець; але вось прынеслі вестку, што караблі тыя пайшлі на дно, патапіліся. І зрабіўся ён замест багатага чалавека бедным, застаўся ў яго толькі кавалачак зямлі за горадам. Каб неяк пра гора забыцца, выйшаў чалавек з дому ў поле і там пачаў хадзіць, і раптам з'явіўся перад ім маленькі чорны чалавечак і пытае, чаго ён зажурыўся, якая ў яго самота на сэрцы. Сказаў тады купец:
— Калі б ты мог дапамагчы мне, то расказаў бы я.
— Хто ведае, — кажа чорны чалавечак, — можа, і дапамагу.
Прызнаўся тады купец, што ўвесь ягоны тавар у моры ўтапіўся, і застаўся ў яго толькі гэты кавалачак зямлі.
— А ты не бядуй, — падбадзёрыў чалавечак, — калі ты мне паабяцаеш даставіць сюды, на гэта вось месца, праз дванаццаць гадоў тое, што цябе ў нагу таўкане, то атрымаеш грошай столькі, колькі захочаш.
Падумаў купец: «Ну, гэта, пэўна, мой сабака», — а пра свайго маленькага сына ён забыўся, — і пагадзіўся тады; даў чорнаму чалавечку распіску, пячатку да яе прыклаў і дамоў накіраваў хутчэй.
Вярнуўся купец дадому, а маленькі сын узрадаваўся; пачаў, трымаючыся за лаву, да бацькі прабірацца і моцна ўчапіўся ў калені. Спалохаўся бацька, успомніў пра сваё абяцанне і зразумеў цяпер, чаго ён у полі наабяцаў. А паколькі ніякіх грошай у скрынях, што стаялі ў пакоях, не знайшоў, то падумаў, што чалавечак, мабыць, пажартаваў. Мінуў месяц, палез купец на гарышча, хацеў разбіраць там стары посуд з волава, каб прадаць яго, як раптам бачыць вялікую кучу грошай. І радасна-весела зрабілася яму. Пачаў ён зноў тавары купляць і неўзабаве зрабіўся купцом яшчэ больш важным, чым раней ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCISCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILETUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!CHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?
  • Libri.it
  • Treccani