Title: ЧАМУ Ў ВЯРБЛЮДА ГОРБ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЧАМУ Ў ВЯРБЛЮДА ГОРБ

Вось яшчэ адна казка, і ў ёй я хачу расказаць, чаму на спіне ў Вярблюда такі вялікі горб.
У сама першыя гады, даўно-даўно, уся зямля была новенькая, толькі што зробленая. Жывёлы з першых жа дзён пачалі служыць Чалавеку. Але ў Страшэнна-Панурай Пустыні жыў Страшэнна-Пануры Вярблюд, які і не думаў працаваць. Ён еў сухія калючкі, жорсткія галінкі, тамарыск, цярноўнік і кару, але працаваць нізашто не хацеў, — такі несумленны гультай! І што б ні казалі яму, ён на ўсё адказваў:
— Гррб!
Толькі «Гррб» — і болей нічога.
Вось аднойчы, у панядзелак раніцой, прыйшоў да яго Конь. На спіне ў Каня было сядло. У зубах вуздэчка.
— Вярблюд, а Вярблюд! — сказаў ён. — Ідзі да Чалавека і пачні бегаць трушком, як бегаем мы.
— Гррб! — адказаў Вярблюд, а Конь пайшоў да чалавека і расказаў яму ўсё.
Неўзабаве пасля гэтага да Вярблюда прыйшоў Сабака. У яго ў зубах была палка. Ён прыйшоў і сказаў:
— Вярблюд, а Вярблюд! Ідзі да Чалавека, навучыся хадзіць разам з ім на паляванне, як мы.
— Гррб! — адказаў Вярблюд, а Сабака пайшоў да Чалавека і расказаў яму ўсё.
Неўзабаве пасля гэтага прыйшоў да Вярблюда Бык. У Быка на шыі было ярмо. Ён сказаў:
— Вярблюд, а Вярблюд! Ідзі да Чалавека і ары зямлю, як аром мы.
— Гррб! — адказаў Вярблюд, а Бык пайшоў да Чалавека і расказаў яму ўсё.
Увечары Чалавек паклікаў Каня, Сабаку і Быка і сказаў:
— Конь, Сабака і Бык, мне вельмі вас шкада (свет жа быў зусім яшчэ новы!), але звер, які крычыць «гррб» у Пустыні, не здольны ні да якой работы, а то б ён даўно прыйшоў да мяне. Хай сабе жыве ў сваёй Пустыні, я не крану яго, але вам давядзецца працаваць удвая больш — і за сябе і за ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAGLI INSETTI vol. 2LA SIRENETTALA PESTE SCARLATTA
  • Libri.it
  • Treccani