Title: БЕЛАЯ ЗМЯЯ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
БЕЛАЯ ЗМЯЯ

Даўным-даўно жыў на свеце кароль, і быў ён славуты па ўсёй зямлі сваёй мудрасцю. Усё было яму вядома, быццам хто цераз паветра перадаваў яму звесткі аб самых патаемных рэчах. Але быў у яго дзіўны звычай: кожнага паўдня, калі ўсё са стала прыбіралі і нікога старонняга не заставалася, прыносіў яму надзейны слуга яшчэ адно блюда. Аднак было яно прыкрыта, і нават слуга, і той не ведаў, што знаходзіцца на гэтым блюдзе; і не ведаў аб тым ніводзін чалавек, таму што кароль адкрываў блюда і прыступаў да яды толькі тады, калі заставаўся абсалютна адзін.
Так паўтаралася працяглы час, але вось аднойчы адолела слугу цікаўнасць, ён не мог з сабой нічога зрабіць і занёс блюда ў свой пакой. Ён прычыніў як належыць дзверы, падняў з блюда вечка, бачыць — ляжыць там белая змяя. Глянуў ён на яе і не мог стрымацца, каб яе не пасмакаваць; ён адрэзаў кавалак і паклаў яго ў рот. І толькі ён дакрануўся да яго языком, як зараз жа пачуў каля акна дзіўны шэпт пяшчотных галасоў. Ён падышоў бліжэй, прыслухаўся — бачыць, што гэта размаўляюць паміж сабой вераб'і і апавядаюць адзін аднаму ўсялякую ўсячыну, бачаную імі на полі і ў лесе: смак змяінага мяса даў яму магчымасць разумець птушыную мову.
І вось здарылася, што акурат у гэты дзень у каралевы прапаў яе самы прыгожы пярсцёнак, і падазрэнне выпала на гэтага бліжэйшага слугу, які меў усюды доступ. Кароль клікнуў слугу і пачаў яму гразіцца, усяляк яго лаючы, што калі ён да раніцы не назаве вінаватага, то будзе прызнаны злодзеем і аддадзены пад суд. Але нічога не дапамагло, слуга настойваў на сваёй невінаватасці, і яго адпусцілі з тым жа рашэннем. Са страхам і хваляваннем выйшаў ён на двор і пачаў разважаць, як яму з бяды выблытацца. А сядзелі каля ручая ціхамірна ды радком качкі і адпачывалі; яны ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOTILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀBIANCO E NEROSCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILE
  • Libri.it
  • Treccani